Гусіты

рэлігійны і палітычны рух
(Перанакіравана з «Гусіцкі рух»)
Біблія Лютэра з друкарні Ганса Люфта
Дарэфармацыйныя рухі

Гусі́ты (па-чэску: Husité або Kališníci, па-лацінску: Hussitae) — чэскі протапратэстанцкі(d) рух пасьлядоўнікаў рэфарматара Яна Гуса у часе Багемскай рэфармацыі.

Пасьля спальваньня Яна Гуса на Канстанцкім саборы пачаўся шэраг крыжовых паходаў, грамадзянскіх войнаў, перамогаў і кампрамісаў між рознымі бакамі з рознымі багаслоўскімі поглядамі. У выніку Гусіцкіх войнаў 1420—1434 рокаў падтрымваныя каталікамі чашнікі адолелі табарытаў і запанавалі ў Багеміі.

Па выніках Кутнагорскага рэлігійнага міру(d) 1485 року каталікі і чашнікі Багеміі былі ўраўнаваныя ў правох. Цягам двух стагодзьдзяў Багемія і Маравія заставаліся пераважна гусіцкімі, пакуль пасьля бітвы на Белай Гары сьвяты рымскі імпэратар ня ўвёў па ўсёй Чэхіі каталіцтва.

Гусіцкія традыцыі працягваюцца ў Мараўскай і адноўленай Чэхаславацкай гусіцкай цэрквах.