Гулец (фільм, 1992)

фільм 1992 году

«Гулец» (па-ангельску: The Player) — амэрыканская сатырычная чорная камэдыя 1992 году Робэрта Олтмана. Майкл Толкін падрыхтаваў сцэнар, заснаваны на ягоным уласным аднайменным рамане 1988 году[10]. У фільме здымаліся Тым Робінз, Грэта Скакі, Фрэд Ўорд, Ўупі Голдбэрг, Пітэр Галагер, Браён Джэймз і Сынтыя Стывэнсан. Гулец мае шмат спасылак на іншыя галівудзкія фільмы і жарты. У фільме зьявіліля 65 знакамітасьцяў. Паводле словаў Олтмана фільм ёсьць вельмі мяккай сатырай, якая анікога ня крыўдзіць. Фільм атрымаў тры намінацыі на 65-й цырымоніі ўручэньня прэміі Оскар, але ўзнагародаў гэтае кінапрэміі не атрымаў. Тым ня меш, фільм здолеў здабыць два Залатых Глёбуса, то бок адін за найлепшы фільм і другі за найлепшую мужчынскую ролю.

Гулец
па-ангельску: The Player
Жанр экранізацыя раману[d], драматычны фільм[d] і крымінальны фільм[d]
Рэжысэр
Сцэнарыст
Заснаваны на The Player[d]
Прадусар
У ролях
Кампазытар
Мантаж Джэральдын Пэроні[d]
Распаўсюд Fine Line Features[d] і Netflix
Дата выхаду 1992, 2 ліпеня 1992[6] і 10 красавіка 1992[7]
Працягласьць 124 хвіліна
Краіна
Мова ангельская мова
Бюджэт 8 000 000 $[8]
Прыбытак 21 706 101 $[9] і 28 876 702 $[8]
Старонка на IMDb

Сюжэт рэдагаваць

Грыфін Міл (Тым Робінз) працуе адным з кіраўнікоў у галівудзкай студыі і мае рамантычныя стасункі з рэдактаркай Боні Шэраў (Сынтыя Стывэнсан). Ён ацэньвае сюжэты ад сцэнарыстаў і вырашае, якія зь іх маюць патэнцыял да стварэньня фільмаў, штогод даючы зялёнае сьвятло толькі 12 з 50 тысячаў матэрыялам. Ягоная праца апынецца пад пагрозай, калі ў студыі пачынае працаваць пісьменьнік Лары Леві (Пітэр Галагер). У гэты ж час Міл пачынае атрымліваць паштоўкі з пагрозамі аб сьмерці, як мяркуецца, ад сцэнарыста, чый сцэнар ён некалі адхіліў. Міл мяркуе, што незадаволеным сцэнарыстам ёсьць Дэйвід Кэган (Вінсэнт Д’Анофрыё), і, знаходзячы яго ў кінатэатры Рыялта ў Пасадэне, выпадкова яго забівае. Міл інсцэніруе няўдалае рабаваньне, каб адвесьці падазрэньні ад сябе.

На наступны дзень, пасьля таго, як Міл спазніўся на працу, начальнік бясьпекі студыі Ўолтэр Штукел (Фрэд Ўорд) сутыкаецца зь ім і кажа, што паліцыя ведае аб забойстве і тое, што Міл быў апошнім, хто бачыў Кэгана жывым. У канцы іхнае размовы Міл зноўку атрымлівае факс з пагрозамі. Гэтак выявілася, што Міл забіў не таго чалавека, які пісаў яму пагрозы. Да таго ж, з новай пагрозы вынікае, што злосьнік ведае пра датычнасьць Міла да забойства. Міл наведвае пахаваньне Кэгана і ўступае ў размову з Гудмундсдотыр (Грэта Скакі), сяброўкай забітага сцэнарыста. Дэтэктывы Эйвэры (Ўупі Голдбэрг) і Дэлонгпрэ (Лайл Ловэт) падазраюць Міла ў забойстве. Міл атрымлівае паштоўку ад злосьніка з прапановай сустрэцца ў бары гатэля. Пакуль Міл чакае, яго запрыкмецілі сцэнарысты Том Оклі (Рычард Грант) і Эндзі Сывэла (Дын Стокўэл), якія распавядаюць яму сцэнар сваёй новай драмы Habeas Corpus, у якой няма галоўных зорак, але прысітнучае дэпрэсіўны фінал. Паколькі Міл размаўляе з сцэнарыстамі, ягоны нядобразычлівец не зьяўляецца. Выйшаўшы з бара, Міл атрымлівае ў машыне факс, які раіць яму зазірнуць пад плашч, пад якім выяўляе зьмяю.

Міл кажа Гудмундсдотыр, што перадсьмяротны досьвед прымусіў яго зразумець, што ён адчувае да яе пачуцьці. Засьцерагаючыся, што Лары Леві працягвае замахвацца на ягоную працу, Міл запрашае сцэнарыстаў з бара ў студыю, каб яны прадставілі Леві сваю новую драму, пераконваючы Леві, што фільм будзе прэтэндэнтам на Оскар. Плян Міла палягае ў тым, каб даць Леві прасунуць фільм і праваліцца зь ім, бо насамрэч Міл ня бачыць у сцэнары патэнцыялу. На задумку Міла, ён сам умяшаецца ў распрацоўку фільма ў апошні момант і прапануе некаторыя зьмены, каб выратаваць касавыя зборы і падвысіць свой уплыў у студыі. Угаварыўшы Шэраў зьехаць у Нью-Ёрк па студыйных справах, Міл наведвае разам з Гудмундсдотыр імпрэзу з нагоды ўручэньня галівудзкіх узнагародаў. Міл кахаецца з Гудмундсдотыр і прызнаецца ёй у забойстве Кэгана, але яна заяўляе, што кахае яго. Адвакат Міла паведамляе яму, што кіраўнік студыі Джоэл Левісан (Браён Джэймз) быў звольнены, і што паліцыя Пасадэны хоча, каб Міл прыехаў да пастарунку, бо паліцыянты знайшлі сьведку забойства. Тым ня менш, сьведка ня здолела апазнаць Міла і той сыходзіць беспакараным.

Праз год, седзячы ў студыі, працаўнікі глядзяць завяршэньне фільму Habeas Corpus з новым ужо аптымістычным галівудзкім фіналам і вядомымі акторамі ў галоўных ролях. Плян Міла па выратаваньні фільма спрацаваў, і ён ачоліў студыю. Гудмундсдотыр ёсьць жонкай Міла і цяпер носіць ягонае дзіцяці. Шэраў незадаволена новым завяршэньнем фільму, на што Леві звальняе яе. Яна зьвяртаецца да Міла па дапамогу, але ён адмаўляе ёй, і рэдактарка канчаткова губляе працу. Мілу тэлефануе незнаёмы чалавек, які выкрывае сябе як аўтар паштовак з пагрозамі. Мужчына прапануе сцэнар, у якім кіраўнік студыі забівае сцэнарыста і сыходзіць ад пакараньня. Уражаны, Міл прапануе незнаёмцу кантракт пры умове, што той гарантуе шчасьлівы канец, у якім кіраўнік прыдбае шчасьця з удавой нябожчыка. Рабочым назовам прапанаванага фільму ёсьць «Гулец».

Крытыка рэдагаваць

На Rotten Tomatoes фільм мае рэйтынг ухваленьне 98% на аснове 65 рэцэнзіяў зь сярэднім рэйтынгам 8,80/10. На думку крытыкаў стрымана цынічны бяз горкасьці «Гулец» ёсьць адной з найвялікшых галівудзкіх сатыраў усіх часоў, кіруемых ансамблем актораў Олтмана. Metacritic прызначыў фільму 86 сярэдняўзважаных балаў з 100 магчымых, грунтуючыся на 20 крытычных аглядах, што сьведчыць пра ўсеагульнае ўхваленьне. Роджэр Эбэрт прызначыў фільму чатыры зоркі з чатырох магчымых і назваў яго разумным, сьмешным і абсалютна дапасаваным да часу свайго стварэньня.

Крыніцы рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць