Тым Робінз

амэрыканскі актор

Тым Ро́бінз (па-ангельску: Tim Robbins; нарадзіўся 16 кастрычніка 1958 году[4]) — амэрыканскі актор, рэжысэр і музыка. У першую чаргу вядомы дзякуючы выкананьню ролі Эндзі Дзюфрэйна ў фільме «Выкупленьне з Шаўшэнку». Ляўрэат прэміі Оскар і дзьвюх прэміяў Залаты Глёбус за ролі ў фільмах «Гулец» (1992) і «Таямнічая рака» (2003). Сьпіс іншых роляў Робінза ўлучае ў сябе галоўную ролю лейтэнанта Сэм’юэла Ўэлза ў фільме «Найлепшы стралок» (1986), выкананьне ролі Н’юка Лалуша ў фільме «Дарэмскі бык» (1988), Эрыка ў «Вікінгу Эрыку» (1989), Эда Ўолтэрза ў фільме «Каэфіцыент інтэлекту» (1994), Нік Бім у фільме «Няма чаго губляць» (1997) і сэнатара Робэрта Гаманда у фільме «Зялёны ліхтар» (2011). Робінз, акрамя таго, займаўся рэжысурай, то бок ён зладзіў колькі ўласных фільмаў, як то «Боб Робэртс» (1992) і «Ідзе нябожчык» (1995), абодва яны былі добра прынятыя.

Тым Робінз
Дата нараджэньня 16 кастрычніка 1958(1958-10-16)[1][2][3][…] (66 гадоў)
Месца нараджэньня
Месца вучобы
Занятак сцэнарыст, кінапрадусар, кінаактор, кінарэжысэр, актор, тэлеактор, тэатральны рэжысэр, рэжысэр
Бацька Gil Robbins[d]
Дзеці Miles Robbins[d]
Узнагароды
IMDb ID nm0000209
Сайт timrobbins.net (анг.)

Дзеля тэлебачаньня Робінз згуляў ролю дзяржсакратара Ўолтэра Ларсана ў камэдыі каналу HBO «На ўскрайку» (2015), а таксама выканаў ролю ў тэлесэрыяле «Тут і цяпер» (2018), які быў зачынены ўжо па выхадзе першага сэзону.

  1. ^ Bauer P. Tim Robbins // Encyclopædia Britannica (анг.)
  2. ^ Tim Robbins // Энцыкляпэдыя Бракгаўза (ням.)
  3. ^ Tim Robbins // GeneaStar
  4. ^ «Tim Robbins». The New York Times.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць