Гуга Баль
Гу́га Баль (па-нямецку: Hugo Ball, 22 лютага 1886, Пірмазэнс — 14 верасьня 1927) — нямецкі пісьменьнік, адзін з заснавальнікаў дадаізму, а таксама пачынальнік «гукавой паэзіі».
Гуга Баль | |
![]() | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | 22 лютага 1886[1][2][3][4][5][6][7][8][9][10][11][12][13] Пірмазэнс, Райнлянд-Пфальц[1] |
Памёр | 14 верасьня 1927[1][2][3][4][5][14][6][7][8][9][10][12][13] (41 год) Collina d'Oro[d] і Sant'Abbondio[d], Тычына, Швайцарыя[15] |
Сужэнец | Emmy Hennings[d] |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | перакладнік, паэт, тэатральны рэжысэр, пісьменьнік і філёзаф |
Гады творчасьці | 1886 — цяпер |
Мова | нямецкая[2] |
Подпіс | ![]() |
БіяграфіяРэдагаваць
Нарадзіўся ў простай каталіцкай сям’і ў горадзе Пірмазэнс (Нямеччына). У 1906—1910 гадах вывучаў сацыялёгію і філязофію ва ўнівэрсытэтах Мюнхэну, Гайдэльбэргу і Базэлю. Дысэртацыю, прысьвечаную Фрыдрыху Ніцшэ, ня скончыў, гэты час стаў для яго пераломным момантам: Баль зьвярнуўся да пратэстанцтва.
У 1910 годзе пераехаў у Бэрлін з намерам зрабіцца акторам, супрацоўнічаў з тэатральным рэжысэрам Максам Райнгартам. У 1911 годзе Баль надрукаваў сваю першую п’есу. З 1911 да 1912 году працуе драматургам у Пляўэне, з 1912 да 1914 — у Мюнхэне. У гэты час таксама супрацоўнічае з часопісамі Revolution, Die Neue Kunst, Die Aktion, Phöbus.
У пачатку Першай сусьветнай вайны запісваецца добраахвотнікам на фронт. Але ўжо празь некаторы час расчароўваецца ў вайне. У 1915 годзе Гуга Баль разам са сваёй будучай жонкай Эмі Хэнінгс эмігруе ў Швайцарыю і пасяляецца ў Цюрыху. Працуе піяністам у Varieté-Ensemble. У Швайцарыі Баль працягвае цікавіцца анархізмам і Бакуніным, а таксама перакладае некаторыя яго творы. Гэтыя пераклады, праўда, так ніколі і не былі надрукаваныя.
У лютым 1916 году разам з Гансам Арпам, Трыстанам Тцара і Марсэлем Жанко Гуга Баль заснаваў у Цюрыху кабарэ «Вальтэр», калыску дадаізму. 14 ліпеня 1916 году на сьвет зьявіўся «Маніфэст дадаізму», напісаны Балем.
Удзел Баля ў руху дадаістаў цягнуўся прыкладна два гады. Даволі непрацяглы час Баль працаваў у часопісе Freie Zeitung у Бэрне. У ліпені 1920 году ён зноў вяртаецца да каталіцтва, выходзіць на пенсію і з жонкай Эмі пераязджае ў кантон Тычына, дзе вядзе даволі беднае, асьвечанае рэлігіяй жыцьцё.
Сярод найбольш адметных твораў Хуга Баля варта ўзгадаць яго п’есу «Нос Мікелянджэлё. Трагікамедыя ў чатырох дзеях» (Die Nase des Michelangelo. Tragikomödie in vier Auftritten, 1911), дзёньнік падзеяў часоў дадаізму ў Цюрыху «Уцёкі з часу» (Die Flucht aus der Zeit, 1927), біяграфія Германа Гэсэ «Герман Гесэ. Яго жыццё і творчасць» (Hermann Hesse. Sein Leben und sein Werk, 1927) і іншыя.
КрыніцыРэдагаваць
- ^ а б в Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Бэрлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118506234 // Gemeinsame Normdatei — 2012—2016.
- ^ а б в Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: плятформа адкрытых зьвестак — 2011.
- ^ а б Hugo Ball
- ^ а б Hugo Ball — 2006.
- ^ а б SNAC — 2010.
- ^ а б Discogs — 2000.
- ^ а б Blubacher T. Theaterlexikon der Schweiz
- ^ а б Энцыкляпэдыя Бракгаўза
- ^ а б Нацыянальная служба Чэскай рэспублікі
- ^ а б Grove Art Online / J. Turner — [Oxford, England], Houndmills, Basingstoke, England, New York: OUP, Macmillan, Grove's Dictionaries, 1998. — ISBN 978-1-884446-05-4
- ^ Artists of the World Online, Allgemeines Künstlerlexikon Online / Hrsg.: A. Beyer, B. Savoy — B: K. G. Saur Verlag, Verlag Walter de Gruyter.
- ^ а б Proleksis enciklopedija — 2009.
- ^ а б Архіў прыгожых мастацтваў — 2003.
- ^ Find a Grave — 1995.
- ^ http://www.surrealismcentre.ac.uk/papersofsurrealism/journal6/acrobat%20files/articles/lewerpdf.pdf
ЛітаратураРэдагаваць
- Sabine Werner-Birkenbach: Hugo Ball und Hermann Hesse — eine Freundschaft, die zu Literatur wird. Kommentare und Analysen zum Briefwechsel, zu autobiographischen Schriften und zu Balls Hesse-Biographie. Akademischer Verlag, Stuttgart 1995, ISBN 3-88099-316-5
Вонкавыя спасылкіРэдагаваць
- Працы ў праекце «Гутэнбэрг»
- International Dada Archive (анг.)
- Hugo Ball (DADA Companion) (анг.)
- Маніфэст да першага вечару дадаістаў у перакладзе на беларускую мову