Грэм Ле Со

ангельскі футбаліст

Грэм П’ер Ле Со (па-ангельску: Graeme Pierre Le Saux; нарадзіўся 17 кастрычніка 1968 году, востраў Джэрзі, Нармандзкія астравы) — былы ангельскі футбаліст, левы абаронца.

Грэм Ле Со
Грэм Ле Со
Graeme Le Saux
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 17 кастрычніка 1968 (56 гадоў)
Джэрзі, Нармандзкія астравы
Рост 178 см
Пазыцыя абаронца
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
1989—1993
1993—1997
1997—2003
2003—2005
Чэлсі
Блэкбэрн Ровэрз
Чэлсі
Саўтгэмптан
90 (8)
129 (7)
140 (4)
44 (1)
Зборныя
1994—2000 Ангельшчына 36 (1)

Біяграфія

рэдагаваць

Нарадзіўся ў 1968 годзе на востраве Джэрзі ў францускай сям’і. У юнацкія гады выступаў за адзін з астраўных клюбаў, у 1987 быў заўважаны галоўным трэнэрам «Чэлсі» Джонам Голінзам і запрошаны ў каманду. У склад Ле Со патрапіў толькі праз два гады, ужо пры Бобе Кэмпбэле, але хутка стаў гульцом асновы. З прыходам улетку 1991 году на пост галоўнага трэнэра «Чэлсі» Яна Партэрфілда Ле Со стаў атрымліваць менш гульнявой практыкі, а Дэйвід Ўэб, прызначаны настаўнікам лёнданцаў у лютым 1993 году і зусім ня бачыў Ле Со гульцом свайго клюбу, і ўжо ў сакавіку таго году ён быў прададзены за 700 тысяч фунтаў стэрлінгаў у «Блэкбэрн Ровэрз», які ў наступным сэзоне стаў другім у чэмпіянаце, а яшчэ праз год выйграў чэмпіянат, праўда той сеэон Ле Со па ісьце прапусьціў па прычыне траўмы.

У 1997 годзе, у міжсэзонне, дзякуючы пасрэдніцтву Руўда Гуліта, трэнэра «Чэлсі», Ле Со быў выкуплены за 5 мільёнаў фунтаў стэрлінгаў зваротна. Нягледзячы на перасьледуючыя яго траўмы і нялюбасьць з боку шматлікіх заўзятараў, а таксама партнэраў па камандзе, Ле Со ўспамінае свой другі пэрыяд знаходжаньня ў лёнданскім клюбе як шчасьлівы.

У 2003 годзе Ле Со быў абменены на гульца «Саўтгэмптану» Ўэйна Брыджа. За клюб з паўднёвай Ангельшчыны Ле Со адыграў два сэзоны і абвясьціў аб сваім сыходзе з футболу па заканчэньні сэзону 2004/05, у якім «Саўтгэмптан» пакінуў Прэм’ер-лігу.

За зборную Ангельшчыны Ле Со з 1994 па 2000 гады правёў 36 матчаў. Хатні чэмпіянат Эўропы ў 1996 годзе ён прапусьціў з-за траўмы, затое прысутнічаў у складзе зборнай на чэмпіянаце сьвету ў Францыі ў 1998 годзе, дзе адыграў цалкам усе тры матчы групавой стадыі і выйшаў у стартавым складзе ў матчы 1/8 фіналу супраць зборнай Аргентыны.

Пасьля завяршэньня кар’еры гульца Ле Со працаваў камэнтатарам і экспэртам на радыё, займаўся дабрачыннасьцю, грамадзкімі праектамі. У верасьні 2007 году выйшла яго аўтабіяграфічная кніга.

Дасягненьні

рэдагаваць

Як гулец «Чэлсі»:

Як гулец «Блэкбэрну»:

Асабістая інфармацыя

рэдагаваць

Жанаты, выхоўвае трох дзяцей. Нягледзячы на сямейнае становішча, шматлікія ўспрымалі і ўспрымаюць Ле Со як гамасэксуаліста, што правакавала шматлікія канфлікты, аж да боек. Так, у групавым матчы розыгрышу Лігі чэмпіёнаў 1995/96 супраць «Спартаку» ў Маскве Ле Со проста падчас матчу пабіўся са сваім аднаклюбнікам Дэйвідам Бэцьці. Доўгі час лічылася, што Бэцьці тады абазваў Ле Со «педыкам», але ў сваёй кнізе ён аспрэчыў гэтую здагадку.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць

  Грэм Ле Сосховішча мультымэдыйных матэрыялаў