Спартак Масква (футбольны клюб)

расейскі футбольны клюб
(Перанакіравана з «Спартак Масква»)

«Спарта́к Масква́» (па-расейску: Спартак Москва) — расейскі футбольны клюб з гораду Масквы. Заснаваны ў 1922 годзе. 12-разовы чэмпіён СССР, 10-разовы чэмпіён Расеі, 10-разовы ўладальнік Кубка СССР, трохразовы ўладальнік Кубка Расеі.

Спартак Масква
Заснаваны 1922
Горад Масква, Расея
Стадыён Адкрыцьцё Арэна
Умяшчальнасьць: 45 360
Прэзыдэнт Леанід Фядун[d]
Кіраўнік Лукойл
Галоўны трэнэр
Чэмпіянат Прэм’ер-ліга
 · 2023—2024 5 месца
Хатнія колеры
Выязныя колеры
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
spartak.com

Гісторыя

рэдагаваць
 
МГС у 1922 годзе

Папярэднік «Спартака» МГС быў заснаваны 18 красавіка 1922 году спартоўцамі з маскоўскага раёну Чырвоная Прэсьня, паводле прапановы Івана Арцем’ева[2]. Група энтузіястаў, з Арцем’евым на чале, атрымала дазвол на злом некалькіх закінутых дамоў у раёне Прэсьненскай заставы для наступнага будаўніцтва стадыёну. У 1922 годзе ўжо былі гатовыя трыбуны, агароджы, распранальні й само поле. Паралельна адбылася рэарганізацыя двух фізкультурных калектываў: «Расейскага гімнастычнага таварыства» і «Таварыства фізычнага выхаваньня» Прэсьненскага футболу, то бок, іх пераўтварылі ў «Маскоўскі гурток спорту» (МГС). Тады ж у каманду прыйшлі браты Старасьціны (Мікалай, Аляксандар, Андрэй і Пётар), зь якімі зьвязана вялізная частка гісторыі «Спартаку». Назва будучай каманды выклікала бурныя спрэчкі, і ў рэшце рэшт спыніліся на кампрамісным варыянце — «Маскоўскі гурток спорту Чырвонапрэсьненскага раёну» («МГС»), але ўжо праз год клюб быў перайменаваны ў «Чырвоную Прэсьню», як і прапаноўвалася першапачаткова Арцем’евым. Да 1935 году каманда выступала пад назвамі «Чырвоная Прэсьня», «Харчавік» і «Промкаапэрацыя».

Папярэднікі «Спартака» выступалі ў чэмпіянаце Масквы — першы год у клясе «Б», але заняўшы першае месца як у вясновым, гэтак і восеньскім турнірах, каманда трапіла ў клясу «А», спаборніцтва ў якім адразу ж выйграла. Усяго ў 1923—1935 гадох каманда чатыры разы перамагала ў першынстве Масквы, і пяць разоў станавілася першай у «клюбным заліку» — комплексным паказчыку, які ўлічваў акрамя вынікаў гульняў яшчэ й выступленьні малодшых камандаў, статыстычныя паказчыкі, гульнявую дысцыпліну й агульную працу спартовай сэкцыі.

Актуальны на 13 верасьня 2024 году
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
2   Аб Алег Рабчук 1998
4   Аб Алексіс Дуартэ 2000
5   ПА Эсэк’ель Барка 1999
6   Аб Срджан Бабіч 1996
8   Нап Маркіньюс 1999
9   Нап Манфрэд Угальдэ 2002
11   Нап Шамар Нікалсан 1997
12   Нап Віліян Жузэ 1991
14   Аб Міенці Абэна 1994
16   Бр Аляксандар Доўбня 1987
17   Нап Антон Зінькоўскі 1996
18   ПА Наіль Умяраў 2000
19   Нап Хэсус Мэдына 1997
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
22   ПА Міхаіл Ігнатаў 2000
23   Аб Мікіта Чарноў 1996
25   ПА Даніл Пруцаў 2000
28   ПА Данііл Зорын 2004
29   Аб Рыкарду Мангаш 1998
35   ПА Крыстафэр Мартынш 1997
47   ПА Раман Зобнін (капітан) 1994
57   Бр Аляксандар Селіхаў 1994
68   ПА Руслан Літвінаў 2001
77   Нап Тэо Банганда 1995
82   Аб Данііл Хлусевіч 2001
97   Аб Данііл Дзянісаў 2002
98   Бр Аляксандар Максіменка 1998
  1. ^ https://www.transfermarkt.com/spartak-moskau/mitarbeiterhistorie/verein/232
  2. ^ Нисенбойм Э., Расинский В. Спартак Москва. Официальная история 1922-2002. — Москва: МС Медиа, 2002. — С. 10—14. — 870 с. — ISBN 5-902215-01-3

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць