Грэза
рака ў Беларусі
Грэ́за — рака ў Магілёўскім і Быхаўскім раёнах Беларусі, левы прыток ракі Друці (басэйн Дняпра). Даўжыня 51 км. Плошча вадазбору 458 км². Выдатак вады ў вусьці 2,5 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,7‰.
Грэза | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Выток | каля в. Загрэзьзе |
Вусьце | Друць |
Краіны басэйну | Беларусь |
Вобласьці | Магілёўская вобласьць |
Даўжыня | 51 км |
Сярэднегадавы сьцёк | 2,5 м³/с |
Плошча басэйну | 458 км² |
Нахіл воднай паверхні | 0,7 ‰ |
Асноўныя прытокі
рэдагаваць- Леваруч: Езва
Агульныя зьвесткі
рэдагавацьПачынаецца каля паўднёва-ўсходняй ускраіны вёскі Загрэзьзе Магілёўскага раёну, цячэ Цэнтральнабярэзінскай раўнінай, вусьце на паўднёвай ускраіне вёскі Вязьма Быхаўскага раёну.
Даліна трапэцападобная, шырыня яе 1—1,5 км. Абалона двухбаковая, часткова парэзаная старымі рэчышчамі і канавамі, шырынёй 0,4—0,5 км. Рэчышча на ўсім працягу каналізаванае. Берагі ўмерана стромкія, адкрытыя, пад лугамі.
Шырыня ракі ў межань ў высокай плыні 4—6 м, ніжэй — каля 10 м. Рака выкарыстоўваецца як водапрыёмнік мэліярацыйных каналаў[1].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Блакітная кніга Беларусі. Энцыкл. — Мн.: 1994. С. 135
Літаратура
рэдагаваць- Блакітная кніга Беларусі: энцыкл / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — ISBN 5-85700-133-1 С. 135
- Ресурсы поверхностных вод СССР. Описание рек и озёр и расчёты основных характеристик их режима. Т. 5. Белоруссия и Верхнее Поднепровье. Ч. 1—2. — Л., 1971
- Природа Белоруссии: Попул. энцикл. / БелСЭ; Редкол.: И. П. Шамякин (гл.ред.) и др. — Мн.: БелСЭ, 1986. — 599 с., 40 л. ил.