Грымячае
возера ў Беларусі
Возера
Грымячае
Грымячае |
Грымячае — возера ў Пухавіцкім раёне Менскай вобласьці, за 27 км на паўднёвы ўсход ад гораду Мар'іна Горка, за 2,5 км на поўдзень ад вёскі Весялова, каля ўрочышча Галіны. Адносіцца да басэйну ракі Сіняя.
Плошча паверхні 0,01 км², даўжыня 0,12 км, найбольшая шырыня 0,11 км. Даўжыня берагавой лініі 0,35 км.
Возера разьмешчана на ўскраіне балотнага масіву. Берагі нізкія, пераважна сплавінныя, парасьлі хмызьняком і рэдкалесьсем. На поўдні злучана ручаём з каналам Пратасевіцкі.
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Ліст карты N-35-105 Архівавана 1 мая 2013.
Літаратура
рэдагаваць- Республика Беларусь. Минская область. Пуховичский район: карта. Марьина Горка: план / Ред. С.Н. Саратова.. — Минск: РУП «Белкартография», 2011. — 3000 ас.