Грушкі (Гайнаўскі павет)

Гру́шкі (па-польску: Gruszki, на мясцовай беларускай гаворцы: Гру́шкі[1]) — невялікая вёска ў Гайнаўскім павеце Падляскага ваяводзтва Польшчы. Знаходзіцца ў гміне Нараўка.

Грушкі
польск. Gruszki
Мясцовая назва: Грушкі
Краіна: Польшча
Ваяводзтва: Падляскае
Павет: Гайнаўскі
Гміна: Нараўка
Часавы пас: UTC+1
летні час: UTC+2
Тэлефонны код: (+48) 85
Паштовы індэкс: 17-220
Нумарны знак: BHA
Геаграфічныя каардынаты: 52°49′40″ пн. ш. 23°47′58″ у. д. / 52.82778° пн. ш. 23.79944° у. д. / 52.82778; 23.79944Каардынаты: 52°49′40″ пн. ш. 23°47′58″ у. д. / 52.82778° пн. ш. 23.79944° у. д. / 52.82778; 23.79944
Грушкі на мапе Польшчы
Грушкі
Грушкі
Грушкі
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Ля вёскі працякае рака Нараўка. Вёска мяжуе зь Белавескай пушчай.

У Грушках знаходзіцца цэнтар Броўскага надлясьніцтва[2]. Назва надлясьніцтва паходзіць ад вёскі Броўск у Дабравольскім сельсавеце Сьвіслацкага раёну, у якой да Другой сусьветнай вайны месьціўся цэнтар.

Насельніцтва

рэдагаваць

Жыхары вёскі ў большасьці этнічныя беларусы, праваслаўныя (прыход Нараўка[3]). Каталіцкая частка насельніцтва (парафія Нараўка[4]) па этнічных ідэнтыфікацыях — польская.

Гісторыя

рэдагаваць

У міжваенны пэрыяд прыналежалі да гміны Масева (адміністрацыя гміны знаходзілася ў Нараўцы, першапачаткова Белавескага, а пасьля 1922 году Бельскага павету Беластоцкага ваяводзтва). Паводле польскага перапісу насельніцтва 1921 г. пражывалі тут 38 жыхароў (усе праваслаўныя, запісаныя пагалоўна палякамі)[5].

  1. ^ Michał Kondratiuk, Nazwy miejscowe południowo-wschodniej Białostocczyzny, Wrocław, Warszawa, Kraków, Gdańsk: Zakład Narodowy im. Ossolińskich, Wydawnictwo Polskiej Akademii Nauk, 1974, s. 66
  2. ^ Надлясьніцтва Броўск (пол.) Праверана 2 красавіка 2015 г.
  3. ^ Праваслаўная парафія сьв. Міколы Цудатворцы ў Нараўцы (пол.) Праверана 2 красавіка 2015 г.
  4. ^ Парафія сьв. Яна Хрысьціцеля ў Нараўцы (пол.) Праверана 2 красавіка 2015 г.
  5. ^ Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej : opracowany na podstawie wyników pierwszego powszechnego spisu ludności z dn. 30 września 1921 r. i innych źródeł urzędowych. T. 5. Województwo białostockie, с. 8 (пол.) Праверана 2 красавіка г.