Гродвіл (Родвіл) — мужчынскае імя.

Паходжаньне
Мова(-ы) германскія
Утворанае ад Hrodo + Wilo
Іншыя формы
Варыянт(ы) Родвіл
Вытворныя формы Радзівіл
Зьвязаныя артыкулы
якія пачынаюцца з «Гродвіл»

Паходжаньне

рэдагаваць

Грода (Hrodo) і Віла (Wilo) — імёны германскага паходжаньня[1]. Іменная аснова -грод- (-род-, -руд-) (імёны ліцьвінаў Рудалт, Родмант, Эйруд; германскія імёны Rudolt, Rodemund, Eirodus) паходзіць ад гоцкага hroþ 'слава, перамога'[2], а аснова -віл- (імёны ліцьвінаў Вільбут, Вільгейда, Мунтвіл; германскія імёны Willebut, Williheid, Muntwil) — ад гоцкага wilja 'воля'[3]. Такім парадкам, імя Гродвіл азначае «воля да перамогі»[4]. Адзначалася старажытнае германскае імя Hrehtwili (Hreht-wili)[5].

У Прусіі бытавала імя Rodewille[6].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Hrodwił (5 студзеня 1359 году, разглядаецца як фальсыфікат Тэадора Нарбута)[7]; людемъ нашимъ Мерецъкого повета… Родвилу Воиневичу (люты 1510 году)[8]; Гродвил Богдановичъ (1528 год)[9]; землю Родвиловщину (1537 год)[10].

Носьбіты

рэдагаваць

Ротавілы (Rottowił) — літоўскі шляхецкі род (таксама вядомы ў Варшаўскім павеце)[11].

Глядзіце таксама

рэдагаваць
  1. ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 886, 1591.
  2. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 22.
  3. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 17.
  4. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 22.
  5. ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 1251.
  6. ^ Trautmann R. Die altpreußischen Personennamen. — Göttingen, 1925. S. 83.
  7. ^ Устав Ольгерда о кревах — фальсификат (1359), Fontes historiae Magni Ducatus Lithuaniae
  8. ^ Lietuvos Metrika. Knyga 25 (1387—1546). — Vilnius, 1998. P. 96.
  9. ^ Перапіс войска Вялікага княства Літоўскага 1528 года. Метрыка Вялікага княства Літоўскага. Кн. 523. — Менск, 2003. С. 90.
  10. ^ Mackavičius A. Žemaitijos valsčių surašymas 1537—1538 m. — Vilnius, 2003. P. 22.
  11. ^ Polska encyklopedja szlachecka. T. 10. — Warszawa, 1938. S. 284.

Літаратура

рэдагаваць