Гран-пры Сан-Паўлу
Гран-пры́ Сан-Па́ўлу (па-партугальску: Grande Prêmio de São Paulo) — аўтагоначнае спаборніцтва Формулы-1, якое ладзіцца ў Сан-Паўлу (Бразылія) з 2021 року.
Аўтадром імя Жазэ Карлуша Пачы | |
( Бразылія) | |
Гісторыя | |
---|---|
Праведзеныя гонкі | 4 |
Першая гонка | 2021 |
Лідэр (гоначнік) | Макс Вэрстапэн (2) |
Лідэр (канструктар) | Мэрсэдэс / Рэд Бул (2) |
Траса | |
Працягласьць кола | 4,309 км |
Працягласьць гонкі | 305,879 км |
Колькасьць колаў | 71 |
Сэзон 2024 году | |
Поўл-пазыцыя |
|
Подыюм |
|
Найхутчэйшае кола |
|
Мінуўшчына
рэдагавацьПершае аўтагоначнае Гран-пры ў Сан-Паўлу адбылося ў 1936 року; тады гэта была вулічная траса Жардым Амэрыка(d).
Доўгі час на аўтадроме імя Жазэ Карлуша Пачы (больш вядомым пад назвай Інтэрлягас) ладзіўся этап чэмпіянату сьвету ў гонках Формулы-1 — Гран-пры Бразыліі. У 2020 року гонка была скасаваная праз пандэмію Ковід-19.
У календары 2021 року гонка вярнулася пад назовам Гран-пры Сан-Паўлу. Яна ладзіцца ў лістападзе, а першым пераможцам-2021 стаў Льюіс Гэмілтан. Праз год на перадапошнім этапе сэзону ў Сан-Паўлу сваю першую перамогу ў Формуле-1 здабыў яшчэ адзін гоначнік «Мэрсэдэсу» Джордж Расэл.
Пераможцы
рэдагавацьРужовае тло азначае, што гонка не ўваходзіць у каляндар Чэмпіянату сьвету Формулы-1.
Рок | Гоначнік | Канструктар | Траса | Справаздача |
---|---|---|---|---|
1936(sl) | Карлё Марыя Пінтакуда | Альфа-Рамэо | Жардым Амэрыка | Справаздача(sl) |
1937—1939 | Ня ладзілася | |||
1940(sl) | Артур Насымэнта-малодшы | Альфа-Рамэо | Інтэрлягас | Справаздача |
1941—1956? | Ня ладзілася | |||
1957 або 1958 | Інтэрлягас | |||
1959?—2020 | Ня ладзілася | |||
2021 | Льюіс Гэмілтан | Мэрсэдэс | Аўтадром імя Жазэ Карлуша Пачы | Справаздача |
2022 | Джордж Расэл | Мэрсэдэс | Справаздача | |
2023 | Макс Вэрстапэн | Рэд Бул-Хонда | Справаздача | |
2024 | Макс Вэрстапэн | Рэд Бул-Хонда | Справаздача |