Гран-пры Лас-Вэгасу
этап чэмпіянату сьвету ў гонках Формулы-1
Гран-пры́ Лас-Вэ́гасу (па-ангельску: Las Vegas Grand Prix) — этап чэмпіянату сьвету ў колцавых аўтагонках Формулы-1, які ладзіцца з 2023 року ў Парадайзе (Нэвада, Злучаныя Штаты Амэрыкі).
Лас-Вэгас | |
Гісторыя | |
---|---|
Праведзеныя гонкі | 1 |
Лідэр (гоначнік) | Макс Вэрстапэн (1) |
Лідэр (канструктар) | Рэд Бул (1) |
Траса | |
Працягласьць кола | 6,201 км |
Працягласьць гонкі | 309,958 км |
Колькасьць колаў | 50 |
Сэзон 2023 году | |
Поўл-пазыцыя |
|
Подыюм |
|
Найхутчэйшае кола |
|
Мінуўшчына
рэдагавацьПершае Гран-пры адбылося 18 лістапада 2023 на вулічнай трасе вакол Лас-Вэгас-Стрып. У календары стала трэцім Гран-пры ў ЗША пасьля Маямі і ўласна ЗША. Упершыню з 1982 року ў адным сэзоне тры гонкі Формулы-1 адбыліся ў ЗША.
Траса
рэдагавацьТрасу распрацоўваў сын Германа Тыльке Карстэн і ягоная кампанія Tilke GmbH. Формула-1 жа выкупіла частку тэрыторыі дзеля разьмяшчэньня месцаў для камандаў.
На трасе працягласьцю 6201 м знаходзяцца 17 паваротаў. Шлях праходзіць паўз некалькі самых знакамітых казіно Лас-Вэгасу.
Пераможцы
рэдагавацьРок | Гоначнік | Канструктар | Справаздача |
---|---|---|---|
2023 | Макс Вэрстапэн | Рэд Бул-Honda RBPT | Справаздача |
Крыніца:[1] |
Крыніцы
рэдагавацьВонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Афіцыйная бачына (анг.)