Гран-пры Маямі
Гран-пры́ Мая́мі (па-ангельску: Miami Grand Prix) — гонка Формулы-1 на міжнародным аўтадроме ў Маямі (ЗША). Ладзіцца з чэмпіянату сьвету 2022 року па цяпер.
Міжнародны аўтадром Маямі | |
(Маямі, ЗША) | |
Гісторыя | |
---|---|
Праведзеныя гонкі | 2 |
Першая гонка | 2022 |
Лідэр (гоначнік) | Макс Вэрстапэн (2) |
Лідэр (канструктар) | Рэд Бул Рэйсінг (2) |
Траса | |
Працягласьць кола | 5,412 км |
Працягласьць гонкі | 308,326 км |
Колькасьць колаў | 57 |
2024 | |
Поўл-пазыцыя |
|
Подыюм |
|
Найхутчэйшае кола |
Мінуўшчына
рэдагавацьАўтагонкі пад эгідай паўночнаамэрыканскай асацыяцыі маторнага спорту(d) на міжнародным аўтадроме Маямі ладзіліся з 1983 року. На іншых аўтатрасах Маямі і ў ваколіцах адбываліся таксама гонкі сэрыі IndyCar.
Першая гонка Формулы-1 адбылася 8 траўня 2022 року.
Характарыстыка
рэдагавацьДызайн і пабудова трасы вялася кампаніяй Apex Circuit Design, якая адмыслова займаецца распрацоўкай трасаў для Формулы-1. Яна расплянаваная такім чынам, каб спрычыніць найменш клапотаў мясцовым жыхарам. Бар’еры і платы лёгка здымаюцца і ўсталёўваюцца толькі на час гонак. Аўтадром Маямі — адна з найноўшых трасаў у ЗША, адкрытая 7 траўня 2022 року.
Пераможцы
рэдагавацьРок | Гоначнік | Канструктар | Справаздача |
---|---|---|---|
2022 | Макс Вэрстапэн | Рэд Бул Рэйсінг-RBPT | Справаздача |
2023 | Макс Вэрстапэн | Рэд Бул Рэйсінг-Хонда | Справаздача |
Крыніца:[1] |
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Miami – Wins StatsF1 Праверана 7 траўня 2023 г. Архіўная копія ад 10 траўня 2022 г.