Горацкі інтэрстадыял

Горацкі інтэрстадыял (ад назвы места Горак у Магілёўскай вобласьці) — міжстадыяльны час невялікага пацяпленьня клімату і значнага скарачэньня плошчы ледавікоў паміж дзьвюма стадыямі на працягу сожаўскага зьледзяненьня ў антрапагенным пэрыядзе.

Падзяляе максымальную (слаўгарадзкую) і постмаксымальную (магілёўскую) стадыі сожаўскага зьледзяненьня. Адбыўся ў інтэрвале 120—110 тыс. рокаў таму. Магутнасьць адкладаў горацкага інтэрстадыяла 2—5 м, у асобных выпадках 20—25 м. Найчасьцей трапляюцца азёрныя і азёрна-алювіяльныя ўтварэньні, складзеныя з супескаў, суглінкаў, дробна- і тонказярністых пяскоў, радзей балотныя адклады (торф, гіціі). У час Горацкага інтэрстадыяла на тэрыторыі Беларусі аднавілася лясная расьліннасьць.[1]

  1. ^ БЭ. — Мн.: 1997 Т. 5. С. 358.

Літаратура

рэдагаваць