Голядзь
усходнебалцкае племя
Го́лядзь — балтамоўнае племя, якое паводле рускіх пісьмовых крыніцаў XI — XII стагодзьдзяў, нясяляла вярхоўе ракі Протвы (на тэрыторыі сучасных Маскоўскай і Калускай абласьцей), паміж землямі вяцічаў і крывічаў.
Гісторыя
рэдагавацьПершая згадка пра голядзь датуецца 1058 годам. Паводле летапісаў, чарнігаўскі князь Сьвятаслаў Ольгавіч хадзіў на голядзь каля 1147 году. Да канца XII стагодзьдзя голядзь цалкам асымілявалі славянскія плямёны (галоўным чынам вяцічы).
Продкамі голядзі, магчыма, былі галінды, якія жылі ў Прыбалтыцы (яны згадваюцца яшчэ ў II стагодзьдзі Клаўдзіем Пталямэем). Яны далі імя мясцовасьці Галіндыі ва Ўсходняй Прусіі, у раёне Мазурскіх азёраў.
Тапаніміка
рэдагавацьУ цяперашні час у Дзьмітраўскім раёне Маскоўскай вобласьці існуе сяло з назвай Голядзі.