Тур’я (левы прыток Нёмана)
рака ў Беларусі, левы прыток Нёмана
Ту́р’я — рака ў Капыльскім і Ўзьдзенскім раёнах Менскай вобласьці, левы прыток Нёману. Даўжыня 35 км. Плошча вадазбору 208 км². Выдатак вады ў вусьці 1,1 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,9‰.
Тур’я | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Выток | каля в. Рымашы |
Вусьце | Нёман |
Краіны басэйну | Беларусь |
Вобласьці | Капыльскі раён і Узьдзенскі раён |
Даўжыня | 35 км |
Сярэднегадавы сьцёк | 1,1 м³/с |
Плошча басэйну | 208 км² |
Нахіл воднай паверхні | 0,9 ‰ |
Агульныя зьвесткі
рэдагавацьПачынаецца за 2 км на паўднёвы захад ад вёскі Рымашы Капыльскага раёну, працякае паўночнай ускраінай Капыльскай грады, упадае ў Нёман на ўсходзе ад вёскі Касьцяшы Ўзьдзенскага раёну.
Даліна трапэцападобная, месцамі невыразная, шырынёй 0,5—1,5 км. Абалона роўная, асушаная. Рэчышча каналізаванае, яго шырыня пераважна 10 м. Прымае сьцёк з мэліярацыйных каналаў[1].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Блакітная кніга Беларусі. Энцыкл. — Мн.: 1994. С. 370
Літаратура
рэдагаваць- Блакітная кніга Беларусі: энцыкл / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — ISBN 5-85700-133-1 С. 370