Гняздычаў

Мястэчка ва Ўкраіне

Гняздычаў (па-ўкраінску: Гніздичів) — мястэчка ў Стрыйскім раёне Львоўскай вобласьці, адміністрацыйны цэнтар Гняздычаўскай сельскай рады. Знаходзіцца на правым беразе ракі Стрыю, за 4 км на поўдзень ад Жыдачава.

Гняздычаў
укр. Гніздичів
Кляштар сьв. Герарда
Кляштар сьв. Герарда
Герб Гняздычаву Сьцяг Гняздычаву
Першыя згадкі: 1462
ПГТ з: 1957
Былая назва: Кахавіна
Краіна: Украіна
Вобласьць: Львоўская
Раён: Стрыйскі
Плошча: 5,76 км²
Насельніцтва (2016)
колькасьць: 4133 чал.[1]
шчыльнасьць: 717,53 чал./км²
Часавы пас: UTC+2
летні час: UTC+3
Тэлефонны код: 3239
Паштовы індэкс: 81740
КОАТУУ: 4621555300
Геаграфічныя каардынаты: 49°20′14″ пн. ш. 24°6′19″ у. д. / 49.33722° пн. ш. 24.10528° у. д. / 49.33722; 24.10528Каардынаты: 49°20′14″ пн. ш. 24°6′19″ у. д. / 49.33722° пн. ш. 24.10528° у. д. / 49.33722; 24.10528
Гняздычаў на мапе Ўкраіны ±
Гняздычаў
Гняздычаў
Гняздычаў
Гняздычаў
Гняздычаў
Гняздычаў
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
http://gnizdichiv.at.ua/

Мінуўшчына

рэдагаваць
 
На карціне Напалеона Орды

Кахавіна вядомае з 1646 року — часу зьявы там Цудатворнага абразу Маці Божай Кахавінскай. На гэтым месцы сьпярша была збудаваная капліца для абразу, з 1748 року — прасторную драўляную царкву. Побач зь ёю паўстаў кляштар кармэлітаў.

За гэты час было зафіксавана багата выпадкаў ацаленьняў перад абразом, а таму адмысловая камісія, што вывучала гэтую зьяву, абвясьціла яго цудатворным. Гэта адбылося 26 траўня 1755 року.

У 1789 за аўстрыйскім імпэратарам Ёзэфам II кляштар быў ліквідаваны і адроджаны толькі ў 1855 року. Тады ж была адноўленая даўняя капліца і рэстаўраваны абраз. У 1868 року адбылося закладаньне новага храму, які быў асьвечаны 1 верасьня 1894 року.

Значнаю падзеяю ў гісторыі Кахавіна стаў дзень 15 жніўня 1912 року, калі адбылася каранацыя абраза, на якую сабралася вялікая колькасьць пілігрымаў ня толькі з Галічыны, але й іншых краінаў Эўропы.

З 1931 кляштарам валодалі айцы езуіты, якія перад Другою сусьветнаю вайною вывезьлі абраз Кахавінскай Маці Божай у Польшчу.

У сакавіку 1990 даўнюю сьвятыню ўзялі пад сваю апеку айцы рэдэмптарысты, якія ня толькі вярнулі старую назву вёсцы, але й прыкладаюць намаганьні дзеля вяртаньня колішняе славы.

  1. ^ Наявне населення (осіб) — Регіон, Рік, Тип поселення (укр.) Населення України. Державна служба статистики України. Праверана 29 жніўня 2016 г.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць