Глафіра Васілевіч
Глафіра Макараўна Васілевіч (15 або 16 (29) сакавіка 1895, в. Несьцераўшчына, Тумілавіцкая воласьць, Барысаўскі павет, Менская губэрня, Расейская імпэрыя, цяпер Тумілавіцкі сельсавет, Докшыцкі раён, Беларусь — 22 красавіка 1971, Ленінград, РСФСР, СССР) — этнограф, тунгусавед.
Біяграфія
рэдагавацьНеўзабаве, пасьля нараджэньня дачкі, Васілевічы пераехалі ў Санкт-Пецярбург, дзе бацька пачаў працаваць на заводзе, а маці хатняй швачкай. Глафіра закончыла Пятроўскую жаночую гімназію (1913), затым працавала ў паштовым ведамстве ды школе. Вучылася на этнаграфічным факультэце Ленінградзкага геаграфічнага інстытуту. Студэнткай прымала ўдзел у Пячорскім атрадзе Паўночнай навукова-прамысловай экспэдыцыі. Пасьля заканчэньня вучобы яна ў 1925 г. ад Ленінградзкага аддзяленьня Камітэту садзейнічаньня народнасьцям паўночных акраін паехала ў Іркуцкую губэрню, у вярхоўі ракі Лены вывучаць тунгусаў (эвенкаў). Пасьля зьліцьця Геаграфічнага інстытуту зь Ленінградзкім унівэрсытэтам яна была пакінутая асыстэнтам пры катэдры народаў Поўначы. У 1952 г. Глафіра Васілевіч, па садзейнічаньні суслужбоўцаў, была арыштаваная і прыгавораная па арт. 58-10, ч.1 КК РСФСР да пазбаўленьня волі на 10 гадоў з паразай у правах на 5 гадоў ды пазбаўленьні мэдалёў «За оборону Ленинграда» ды «За доблестный труд в Великой отечественной войне 1941—1945 гг.» Пакараньне адбывала ў адным зь пермскіх лягераў. Пасьля сьмерці Сталіна яе датэрмінова ў 1955 г. вызвалілі і аднавілі на працы. Ёю было выпушчана 50 падручнікаў для пачатковай школы на эвенкійскай мове, па якіх вучылася некалькі пакаленьняў эвенкаў, таксама выйшла шмат перакладаў разнастайнай літаратуры на эвенкійскую мову.
Працы
рэдагаваць- На Нижней Тунгуске. // Северная Азия. Кн. 5-6. 1926. С.150.
- Первая книга для чтения на тунгусском языке. Стеклограф. Ленинград. 1929. 28 с.
- Начальная тунгусская книга. Москва. 1931. 156 с.
- Эвенкийско-русский (тунгусско-русский) диалектологический словарь. С приложением введения и карты распространения диалектов. Ленинград. 1934. с. III-IV.
- Очерки диалектов эвенкийского (тунгусского) языка. Ленинград. 1948. 352 с..
- Русско-эвенкийский (русско-тунгусский) словарь. Москва. 1948. 332 с
- Этнографические наблюдения и лингвистические записи А. Л. Чекановского. // Сборник неопубликованных материалов А. Л. Чекановского. Иркутск. 1962. С. 47-54.
- Erwerbung der Schamanenfahigkeiten bei den Ewenken (Tungusen). // Glaubenswelt und Volklore der sibirischen Volker. Budapest. 1963. s. 369-380.
- The Horse in Ewenki Folklore. // Central Asiatic Journal, 1965. N 12. s. 320-332.
- Эвенки. Историко-этнографические очерки (XVIII-начало ХХ в.). Ленинград. 1969. 304 с.
- Заселение тунгусами тайги и лесотундры между Леной и Енисеем. // Вопросы языка и фольклора народностей Севера. Якутск. 1972. С. 183-238.
Літаратура
рэдагаваць- Василевич Глафира Макарьевна. // Большая советская энциклопедия (2-е выд.) Т. 7. 1951.
- Jettmar K. Zu den Anfangen den Rentierzucht. // Anthropos. 1952, V. 47. P. 739-755.
- Новикова Ю. Сквозь таежные дебри. // Пионер. № 3. 1957. С. 27-32.
- Jettmar K. Zum problem der tungusischen Urheimat. // Kultur und Sprache. 1959. IX. P.488-489, 498-500.
- Василевич Глафира Макарьевна. // Краткая литературная энциклопедия. Т. 1. 1962.
- Г. М. Василевич — крупнейший советский тунгусовед (К 70-летию со дня рождения). Якутск, 1965. 48 с.
- Menges K. Linguistische und ethnologische Bemerkungen zum Tungusischen. // Anthropos. 1965. V. 60. P. 591-608.
- Степанов Н. Н. Глафира Макарьевна Василевич (К 70-летию со дня рождения). // Известия Всесоюзного географического общества. Т. 97. Вып. 4. 1965. С. 380-381.
- Таксами Ч. М. Глафира Макарьевна Василевич (некролог). // Советская этнография. № 5. 1971. С. 184-186.
- Цинциус В. И. Памяти Г. М. Василевич. // Вопросы языка и фольклора народностей Севера. Якутск, 1972. С. 241-251.
- Васильков Я. В., Гришина А. М., Перченок Ф. Ф. Репрессированное востоковедение. Востоковеды, подвергшиеся репрессиям в 20-50-е годы. // Народы Азии и Африки. № 4. 1990. С. 118.
- Решетов А.М. Репрессированная этнография: люди и судьбы. // Кунсткамера. Этнографические тетради. Вып. 5-6. СПб. 1994, С. 357-359.
- Библиотека Г.М. Василевич. Каталог. Якутск. 1995.
- Ермолова Н. В. Глафира Макарьевна Василевич и современные проблемы тунгусоведения. // 285 лет Петербургской Кунсткамере. СПб. 2000. С. 205-212.
- Василевич Глафира Макарьевна (1895 — 1971). // Энциклопедия Якутии. Т. 1. Москва. 2000. С. 490-491.
- Огрызко В. Североведы России. Материалы к библиографическому словарю. Москва. 2002. С. 88-91.
- Ермолова Н. В. Г. М. Василевич как этнограф-тунгусовед. // Репрессированные этнографы. Вып. II. Москва. 2003; Літоўка ды Саха. Сшытак 2. Койданава. 2011. С. 1 22.
На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпэдыі. Калі ласка, прастаўце спасылкі на яго ў іншых артыкулах. |