Гервіла
Гервіла (Гірвіл, Гервел) — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.
Гервіла лац. Girviła / Hirviła | |
Gerwilo | |
Паходжаньне | |
---|---|
Мова(-ы) | германскія |
Утворанае ад | Gero + Wilo |
Іншыя формы | |
Варыянт(ы) | Гірвіл, Гервел |
Зьвязаныя імёны | Vilgar |
Зьвязаныя артыкулы | |
якія пачынаюцца з «Гервіла» |
Паходжаньне
рэдагавацьГарвіл або Гервіла (Garwilus[1], *Gerwilo[2], Gerwilo[3]) і Вілгар або Велгар (Vilgar, Welgar) — імёны германскага паходжаньня[4]. Іменная аснова -гер- (-гар-, -гір-) (імёны ліцьвінаў Гералт, Гермонт, Бутгер; германскія імёны Gerolt, Geromont, Butger) паходзіць ад стараісьляндзкага geirr, стараверхненямецкага gēr 'дзіда'[5], а аснова -віл- (імёны ліцьвінаў Вільбут, Вільгейда, Мунтвіл; германскія імёны Willebut, Williheid, Muntwil) — ад гоцкага wilja 'воля'[6].
У Польшчы адзначаюцца прозьвішчы Кірвіль (Kirwil)[7] і Гірвіль (Girwil)[8].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: люди дубиньские… Стан Кгирвиловичъ (1510 год)[9]; Ивашко Кгервелевичъ, пристав боярскии радуньскии (30 ліпеня 1523 году)[10]; Стась Кгервелевичъ з дому Кгервелевичъ (1567 год)[11]; Gierwiło Franciszek, Gierwiło Jan, Gierwiło Jerzy… Gierwiło Tomasz, Gierwiło Kazimierz, Gierwiło Józef (1811 год)[12].
Носьбіты
рэдагавацьНа гістарычнай Меншчыне існуе вёска Гервелі.
Глядзіце таксама
рэдагавацьКрыніцы
рэдагаваць- ^ Morlet M.-T. Les noms de personne sur le territoire de l’ancienne Gaule du VIe au XIIe siècle. T. I: Les noms issus du germanique continental et les créations gallo-germaniques. — Paris, 1971. P. 103.
- ^ Flöer M. Die Ortsnamen des Hochsauerlandkreises. — Bielefeld, 2013. S. 178.
- ^ Monumenta Germaniae historica inde ab anno Christi quingentesimo usque ad annum millesimum et quingentesimum. T. XXIV. — Hannoverae, 1879. S. 242.
- ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 603, 1598.
- ^ Morlet M.-T. Les noms de personne sur le territoire de l’ancienne Gaule du VIe au XIIe siècle. T. I: Les noms issus du germanique continental et les créations gallo-germaniques. — Paris, 1971. P. 98.
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 17.
- ^ Walkowiak J. B. Litewskie nazwiska Polaków: słownik etymologiczno-frekwencyjny. — Poznań, 2019. S. 175.
- ^ Smoczyński W. Les Noms de famille polonais d’origine lituanienne // Proceedings of the Thirteenth International Congress of Onomastic Sciences, Cracow, August 21—25, 1978 / edited by Kazimierz Rymut. Vol. 2. — Kraków, 1982. P. 440.
- ^ Lietuvos Metrika. Knyga 25 (1387—1546). — Vilnius, 1998. P. 241—242.
- ^ Lietuvos Metrika. Knyga 25 (1387—1546). — Vilnius, 1998. P. 90.
- ^ Литовская метрика. Отд. 1. Ч. 3. — Петроград, 1915. С. 789.
- ^ Ревизские Сказки — Spis rewizyjny, Troki 1811