Смаргонская мядзьведжая акадэмія

«Смаргонская акадэмія» — жартоўная назва промыслу лавіць і дрэсіраваць мядзьведзяў, заснаванага князямі Радзівіламі ў Смаргоні; звычайна гэтай падрыхтоўкай і займаліся цыганы[1]. Паводле іншых дадзеных акадэмію заснаваў род Жановічаў[2]

Дрэсіроўка мядзьведзя

Промысел існаваў з XVII ст. да канца XVII ст., паводле іншых зьвестак — да ліквідацыі паўстаньня 1830—1831 гадоў. Мядзьведзяў дрэсіравалі недалёка ад Смаргоні (на г. зв. «францускіх узгорках») у некалькі прыёмаў. Спачатку маладых мядзьведзяў вучылі «танцаваць», для чаго іх саджалі (па 2—3) у адмысловую клетку, у якой падагравалася дно, і прывучалі стаяць на задніх лапах і таптацца з адной лапы на другую (болевы рэфлекс пад удары бубну), потым вучылі барукацца, кланяцца. Павадыры («мядзьведнікі») з вучонымі зьвярамі хадзілі на заробкі таксама па кірмашах Расеі, Вугоршчыны, Нямеччыны і інш., вялі прыбытковы гандаль дрэсіраванымі мядзьведзямі. Сцэна з дрэсіраваным мядзьведзем была і ў батлейцы: выводзілі лялек — скамароха і мядзьведзя, якіх называлі «смаргонскі настаўнік з вучнем» (1902, Меншчына).

Сучасны герб Смаргоні

У 2004 годзе прыняты герб Смаргоні, у срэбраным полі якога на чырвонай рашотцы намаляваны чорны мядзьведзь, які стаіць на задніх лапах і трымае ў пярэдніх лапах герб Радзівілаў. За аснову гербавага сюжэту ўзяты гістарычны факт існаваньня «Смаргонскай акадэміі»[3][4].

Літаратура

рэдагаваць