Георг Ом
Георг Сыман Ом (па-нямецку: Georg Simon Ohm; 16 сакавіка 1789, Эрлянген — 6 ліпеня 1854, Мюнхэн) — нямецкі фізык. У ягоны гонар названая адзінка вымярэньня супраціву ом.
Георг Ом | |
па-нямецку: Georg Simon Ohm | |
![]() | |
Дата нараджэньня | 16 сакавіка 1789[1][2][3][…] |
---|---|
Месца нараджэньня | |
Дата сьмерці | 6 ліпеня 1854[1][2][3][…] (65 гадоў) |
Месца сьмерці | |
Месца пахаваньня | |
Месца вучобы | |
Занятак | фізык, матэматык, прафэсар унівэрсытэту |
Навуковая сфэра | фізыка |
Месца працы | |
Навуковы кіраўнік | Карл Крысціян фон Лангсдорф[d] |
Узнагароды | |
БіяграфіяРэдагаваць
Нарадзіўся ў сям’і беднага сьлесара. Бацька яго, дастаткова разьвіты й адукаваны чалавек, зь дзяцінства прывучаў сына да фізыкі і матэматыкі і ў рэшце рэшт адправіў яго вучыцца ў гімназію. У 1806 годзе Ом, скончыўшы курс у гімназіі, пачаў вывучаць матэматычныя навукі ў Эрлягенскім унівэрсытэце, але ўжо пасьля трох сэмэстраў кінуў унівэрсытэт і пачаў працаваць настаўнікам у Готштаце (Швайцарыя). У 1809 пакінуў Швайцарыю і, пераехаўшы ў Ноенбург, цалкам прысьвяціў сябе вывучэньню матэматыкі; у 1811 абараніў у Эрлянгене доктарскую дысэртацыю і з 1811 г. па 1813 г. ў якасьці прыват-дацэнта чытаў там жа лекцыі па матэматыцы, але ўжо ў 1813 прыняў месца выкладчыка па матэматыцы ў Бамбэргу (1813—1817), адкуль перайшоў затым на такую ж пасаду ў Кёльне (1817—1828). На працягу свайго знаходжаньня ў Кёльне Ом апублікаваў свае знакамітыя працы па тэорыі гальванічнага круга.
Глядзіце таксамаРэдагаваць
КрыніцыРэдагаваць
- ^ а б MacTutor History of Mathematics archive
- ^ а б Georg Ohm // Encyclopædia Britannica (анг.)
- ^ а б Georg Simon Ohm // Энцыкляпэдыя Бракгаўза (ням.) / Hrsg.: Bibliographisches Institut & F. A. Brockhaus, Wissen Media Verlag
- ^ а б www.accademiadellescienze.it (італ.)
Вонкавыя спасылкіРэдагаваць
Георг Ом — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў