Георгі Дзьмітрук
- Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Дзьмітрук.
Георгі Раманавіч Дзьмітрук (нарадзіўся 16 красавіка 1968 году, Кобрынь) — беларускі грамадзка-палітычны дзеяч, сустаршыня аргкамітэту па стварэньні партыі «Беларуская хрысьціянская дэмакратыя».
Георгі Дзьмітрук | |
Сустаршыня БХД | |
---|---|
2005 — цяперашні час | |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзіўся: |
16 красавіка 1968 (56 гадоў) Кобрынь |
Партыя: | Беларуская хрысьціянская дэмакратыя |
Адукацыя: | БДЭУ |
Сям’я
рэдагавацьНарадзіўся ў шматдзетнай сям’і зь сямі дзяцей. Бацька паводле прафэсіі сталяр, маці — лекар-стаматоляг. Жанаты, мае пяць дзяцей.
Адукацыя
рэдагавацьУ 1985 скончыў СШ № 7 Кобрыню. У 1987 скончыў Віцебскую мэдвучэльню па спэцыяльнасьці зубны тэхнік, разьмеркаваны ў Столін, які пацярпеў ад катастрофы на Чарнобыльскай АЭС. Скончыў факультэт міжнародных эканамічных адносінаў Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўнівэрсытэту.
Праца
рэдагавацьУ 1987—1989 служыў у Савецкай арміі ў Далёкаўсходняй ваеннай акрузе. З 1989 працаваў у стаматалягічнай паліклініцы ў Кобрыні. З 1992 — кіраўнік зьнешнеэканамічнага аддзелу Міжрэгіянальнага вытворча-камэрцыйнага аб’яднаньня «АВІЯПРОМ». З 1993 — генэральны дырэктар вытворча-камэрцыйнай фірмы ТАА «АМЕГА». З 2001 — генэральны дырэктар ІП «АМЕГА СЭРВІС» карпарацыі «Текстайл Амега Инк». З 2005 — дырэктар замежнага прыватнага лячэбна-аздараўленчага ўнітарнага прадпрыемства «Белгіхон Юнайтэд».
Грамадзка-палітычная дзейнасьць
рэдагавацьЗ 2005 — сустаршыня аргкамітэту па стварэньні партыі «Беларуская хрысьціянская дэмакратыя», адказны за эканоміку і кампанію «За свабоду веравызнаньня»[1]. 28 лютага 2009 на ўстаноўчым зьезьдзе абраны на пасаду сустаршыні партыі «Беларуская хрысьціянская дэмакратыя» (незарэгістраваная).
У красавіку 2010 балятаваўся ў мясцовыя саветы дэпутатаў (Кобрынскі раённы і Берасьцейскі абласны), але ня быў абраны. Сябар Рады народных дэпутатаў БХД[2].
У верасьні — сьнежні 2010 сябар ініцыятыўнай групы кандыдата ў прэзыдэнты ад БХД Віталя Рымашэўскага[3], яго давераная асоба[4].
Старшыня Рэспубліканскага грамадзкага аб’яднаньня «Хрысьціянская дзелавая ініцыятыва». Сябар Рады Эўрапейскай асацыяцыі «Эўрапартнэры» (Швайцарыя), Сусьветнай асацыяцыі падтрымкі прадпрымальніцтва «СВМС».
Удзельнік эканамічных форумаў у Швэцыі, Нідэрляндах, Італіі, Нямеччыны.
Крыніцы
рэдагавацьВонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Біяграфія на сайце БХД
- Блог на сайце БХД
- Асабісты сайт(недаступная спасылка)