Гелгуды — літоўскі шляхецкі род гербу ўласнага.

Гелгуды
лац. Giełgud / Hiełhud
Герб Гелгудаў
Герб «Гелгуд»
Краіна паходжаньня: Вялікае Княства Літоўскае

Імя рэдагаваць

Асноўны артыкул: Гелігуд

Гелгод (Gelgod) — імя германскага паходжаньня[1]. Іменная аснова -гайл- (-гал-, -гел-) (імёны ліцьвінаў Відзігайла, Інгела, Монтгайла; германскія імёны Widigail, Ingeila, Montigel) паходзіць ад гоцкага і бургундзкага gails 'жвавы, свавольны, ганарысты', а аснова -гуд- (-год-, -гут-) (імёны ліцьвінаў Готарт, Гудман, Саўгут; германскія імёны Gotard, Gutmann, Savegodo) — ад гоцкага guþs 'Бог'[2], gôþs 'добры, старанны, пабожны' або *guts 'гот'[3].

Гісторыя рэдагаваць

Магчыма, паходзяць ад Гелігуда — літоўскага баярына, які атрымаў наданьне ад вялікага князя Казімера[4].

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ Bergh L. Ph. C. Historische beschouwing der Nederlandsche Eigennamen // Taalkundig magazijn of gemengde bijdragen tot de kennis der Nederduitsche taal. 4o Deel, 1842. S. 568.
  2. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 17.
  3. ^ Kremer D. Die Germanischen Personennamen in Katalonien // Estudis romànics. Nr. 14, 1972. S. 134.
  4. ^ Lietuvos Metrika. Knyga 3 (1440—1498). — Vilnius, 1998. P. 20.

Літаратура рэдагаваць