Гаральд II Годвінсан
Гаральд II Годвінсан (ст.-анг. Harold Gōdwines sunu; 1022 — 14 кастрычніка 1066) — апошні англасаксонскі кароль Ангельшчыны да Нармандзкай заваёвы. Гаральд каранаваўся 5 студзеня 1066 і кіраваў каралеўствам да сваёй сьмерці ў бітве пры Гастынгсе 14 кастрычніка таго ж году, змагаючыся супраць нармандзкіх захопнікаў, пад кіраўніцтвам Вільгельма I Заваёўніка. Гаральд адзін з трох каралёў Ангельшчыны, што былі забіты на поле бойкі, побач з Рычардам I Львінае сэрца й Рычардам III.
Гаральд II Годвінсан | |
Кароль | |
---|---|
На паляваньні (Дыван з Баё, 1070 год) | |
Кароль Ангельшчыны | |
5 студзеня — 14 кастрычніка 1066 | |
Каранацыя | 6 студзеня 1066 |
Папярэднік | Эдуард Спаведнік |
Наступнік | Эдгар Этэлінг |
Асабістыя зьвесткі | |
Імя пры нараджэньні | Гаральд Годвінсан |
Нарадзіўся | 1022 , Ўэсэкс |
Памёр | 14 кастрычніка 1066, Гастынгс, Сасэкс, Ангельшчына |
Пахаваны | 14 кастрычніка 1066, Ўолтэм Эбі(en) (графства Эсэкс, Ангельшчына) |
Нашчадкі | Сыны: Годвін і Эдмунд (нар. 1049), Магнус (нар. 1051); дочкі Гіта Ўэсэцкая(en) (1053—1098) і Гунхільда Ўэсэцкая(en) (1055—1097). Сыны Гаральд (1066—1098), Ульф (1066—1087) |
Жонкі | Эдыта Справядлівая(en) (1025—1086), Эдыта Мэрсійская(en) (1057—1066) |
Бацька | Годвін Ўэсэцкі(en) (1001—1053) |
Маці | Гіта Торкельсдоцір(en) (997—1069) |
Гаральд ня быў прадстаўніком каралеўскай дынастыі, але меў дачыненьне да яе. Яго сястра Эдыт Ўсэцкая была жонкай Эдуарда Спавяданьніка. Таксама Гаральд меў роднасьць з дацкім каралеўскім дворам, ён быў стрыечным братам караля Свэна II.
Гаральд да таго як стаць каралём быў эрлам Ўэсэксу, а потым быў назначаны яшчэ й на пасаду эрла Гэрэфорда. Удзельнічаў у пераможнай ваеннай кампаніі супраць Грыфіда ап Лівэліна Гвінэдзкага — уладара Валіі — у 1062—1963 гадох. Стаў каралём па парадзе Эдуарда Спавяданьніка й па рашэньню Ўітэнагемоту на наступны дзень пасьля сьмерці Эдварда.
Па традыцыі лічыцца, што Гаральд быў забіты стралой у вока падчас бітвы пры Гастынгсе.
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьГаральд II Годвінсан — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Профіль Гаральда Годвінсана (анг.)
- BBC. Гістарычныя асобы (анг.)
Папярэднік Эдуард Спавяданьнік |
Кароль Ангельшчыны 1066 |
Наступнік Эдгар Этэлінг |
- ^ а б The Wiley Blackwell Encyclopedia of Anglo-Saxon England (анг.): Lapidge/The Wiley Blackwell Encyclopedia of Anglo-Saxon England / M. Lapidge, J. Blair, S. Keynes, D. G. Scragg — 2 — Chichester: Wiley, 2014. — P. 537. — 583 p. — ISBN 978-0-470-65632-7, 978-1-118-31606-1 — doi:10.1002/9781118316061
- ^ а б Гида (рас.) // Русский биографический словарь — Москва: 1916. — Т. 5. — С. 174—175.