Дыван з Баё
Дыван з Баё (радзей габэлен з Баё; анг. Bayeux Tapestry; франц. Tapisserie de Bayeux) — помнік раньнесярэднявечнага мастацтва, які ўяўляе сабою выгафтоўку на льняніне памерам 50 см на 70 м.
Адлюстроўвае сцэны нармандзкага заваяваньня Ангельшчыны і бітвы пры Гастынгсе, а таксама зьяўленьне камэты Галея. Створаны ў канцы XI стагодзьдзя. У цяперашні час дыван экспануецца ў адмысловым музэі ў горадзе Баё, у Нармандыі, і належыць да нацыянальнага набытку Францускай рэспублікі. У 2007 годзе ЮНЭСКО ўключыла дыван з Баё ў рэестар «Памяць сьвету».[1]
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Bayeux Tapestry // ЮНЭСКО (анг.)
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьДыван з Баё — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
Гэта — накід артыкула. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |