Усыса

рака ў Беларусі
(Перанакіравана з «Гаражанка»)

Усы́са, Гаража́нка — рака ў Беларусі, правы прыток ракі Обалі (басэйн Дзьвіны). Цячэ ў Гарадоцкім і Шумілінскім раёнах Віцебскай вобласьці. Даўжыня 50 км. Плошча вадазбору 423 км².

Рака
Усыса
Агульныя зьвесткі
Выток воз. Кашо
Вусьце Обаль
Краіны басэйну Беларусь
Вобласьці Віцебская вобласьць
Даўжыня 50 км
Плошча басэйну 423 км²

Асноўны прыток — Каменка.

На рацэ места Гарадок. Уздоўж ракі вёскі Казінова, Старыя і Новыя Вайханы, Крынічная, Мішневічы, Скрыпкі і іншыя.

Агульныя зьвесткі рэдагаваць

Выцякае з возера Кашо, за 1,5 км на захад ад вёскі Прудка. Цячэ праз азёры Лугавое, Арэхавае, Шчарбакоўскае. У вярхоўі завецца Гаражанкай. Упадае ў Обаль каля вёскі Мішневічаў Шумілінскага раёну[1].

Вадазбор на паўднёва-заходніх схілах Гарадоцкага ўзвышша. Азёрнасьць 1%. Шырыня даліны ракі 200—500 м, абалоны 50—80 м[2].

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ Блакітная кніга Беларусі. Энцыкл. — Мн.: 1994. С. 378.
  2. ^ Энцыклапедыя прыроды Беларусі: у 5 т. Т. 4: Недалька ― Стаўраліт / Рэдкал.: І. П. Шамякін (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1985.

Літаратура рэдагаваць

  • Блакітная кніга Беларусі: энцыкл / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — ISBN 5-85700-133-1 С. 378.
  • Параскевіч, А. Падарожжа па рацэ Обаль // Герой працы (Шуміліна). 25 кастрычніка 2005 г.
  • Энцыклапедыя прыроды Беларусі: у 5 т. Т. 4: Недалька ― Стаўраліт / Рэдкал.: І. П. Шамякін (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1985. — 598 с.