Гарадзкі мур Дуброўніку

Гарадзкі мур Дуброўніку (па-харвацку: Dubrovačke gradske zidine) — гарадзкі мур, які абкружае Стары горад харвацкага гораду Дуброўніку. Мур быў пабудаваны ў XII—XVII стагодзьдзях[1] і складаецца з шэрагу абарончых умацаваньняў, бастыёнаў і вежаў, якія павінны былі абараняць Дуброўніцкую рэспубліку ад замежнага ворага. У 1979 годзе, разам з усім Старым горадам Дуброўніку, быў уключаны ў Сьпіс сусьветнай спадчыны ЮНЭСКО.

Частка гарадзкога муру Дуброўніку

Гісторыя

рэдагаваць

Першыя ўмацаваньні Дуброўніку, у форме астрогу, зьявіліся ўжо ў VII стагодзьдзі[2]. Каменны мур пачалі ўзводзіць у XII стагодзьдзі і дабудоўвалі яго да XVII стагодзьдзя (найбольш — у XV—XVI стагодзьдзях). Апошнім быў пабудаваны бастыён Сьвятога Сьцяпана ў 1660 годзе. Мур ёсьць настолькі моцным, што амаль ня быў пашкоджаным падчас мацнейшага землятрусу 1667 году.

Архітэктура

рэдагаваць

Даўжыня муру складае 1940 мэтраў і дасягае месцамі 25 мэтраў у вышыню. Шырыня муру ў бок гораду складае 4–6 мэтраў, а ў бок Адрыятыкі — 1,5–3 м. Мур уключае ў сябе 16 вежаў (у т.л. Мінчэта), 3 форты (у т.л. Бокар), 6 бастыёнаў, 2 фартэцыі (у т.л. Сьвятога Яна), 2 фартыфікацыі, 2 узводы і пад’ёмныя масты[3]. Многія з гэтых збудаваньняў былі ўзьведзеныя паводле праектаў выбітных эўрапескіх і мясцовых архітэктараў, сярод якіх Мікэлёцца ды Барталёмэа, Юрай Далматынац і Паское Мілечавіч.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць

  Гарадзкі мур Дуброўнікусховішча мультымэдыйных матэрыялаў