Гарадзкі замак у Банскай Быстрыцы
Замак | |
Гарадзкі замак у Банскай Быстрыцы
| |
Краіна | Славаччына |
Месцазнаходжаньне | Банская Быстрыца |
Каардынаты | 48°44′14″ пн. ш. 19°08′48″ у. д. / 48.73722° пн. ш. 19.14667° у. д.Каардынаты: 48°44′14″ пн. ш. 19°08′48″ у. д. / 48.73722° пн. ш. 19.14667° у. д. |
Статус | Нацыянальныя помнікі культуры Славаччыны[d] |
Гарадзкі замак у Банскай Быстрыцы | |
Гарадзкі замак у Банскай Быстрыцы на Вікісховішчы |
Гарадзкі замак Банскай Быстрыцы (па-славацку: Mestský hrad v Banskej Bystrici) — замак у гістарычным цэнтры славацкага гораду Банская Быстрыца. Знаходзіцца ў верхняй частцы Цэнтральнага пляцу.
Гісторыя
рэдагавацьЗамак узьнік у XV стагодзьдзі побач з паселішчам гарнякоў і фарным касьцёлам Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі, пабудаваным у XIII стагодзьдзі. У 2005 годзе ў замку былі праведзеныя рэстаўрацыйныя работы.
На тэрыторыі замку знаходзяцца:
- Фарны касьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі
- Дом Мацея
- Славацкі касьцёл
- Ратуша
- Умацаваньні з бастыёнамі і брамай
Касьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі
рэдагавацьФарны касьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі быў пабудаваны ў XIII стагодзьдзі ў позьнераманскім стылі і зьяўляецца найстаражытным будынкам на тэрыторыі замку. У XVI стагодзьдзі касьцёл быў перабудаваны: былі пабудаваныя араторыюм, бакавая капліца Сьвятой Барбары, позьнегатычны флюгельны алтар працы майстра Паўля зь Левачы і позьнегатычная бронзавая купель працы майстра Ёдака. Галоўны алтар таксама пабудаваў Паўль зь Левачы: ён мусіў быць прыгажэйшым за алтар у Левачы, але згарэў пры пажары 1761 году. У 1767 годзе замест яго быў пабудаваны барокавы алтар працы аўстрыйскага мастака Ё. Л. Кракэра.
Умацаваньні
рэдагавацьУмацаваньні былі пабудаваныя ў XV стагодзьдзі. Узорам для іх паслужыў Крэмніцкі гарадзкі замак. Яны ўяўлялі сабой высокі мур з бастыёнамі круглай формы, а ў 1512 годзе была дабудаваная брама з барбаканамі.
Ратуша
рэдагавацьРатуша была пабудаваная ў 1500 годзе й дабудаваная ў другой палове XVI стагодзьдзя. Сёньня ў ёй разьмешчана Галерэя Сярэдняй Славаччыны.
Дом Мацея й Славацкі касьцёл
рэдагавацьГатычны Дом караля Мацея быў пабудаваны ў 1479 годзе і ўтварае адзіны ансамбль з касьцёлам Сьвятога Крыжа XVI стагодзьдзя, таксама вядомым як Славацкі касьцёл.
Галерэя
рэдагаваць-
Агульны выгляд на тэрыторыю замку
-
Барбакан і Старая ратуша
-
Ратуша
-
Касьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі
-
Дом Мацея й касьцёл Сьвятога Крыжа
-
Бастыён
-
Звон Генэрал
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьГарадзкі замак у Банскай Быстрыцы — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў