Гарадзенская транспартная пракуратура

Гарадзенская транспартная пракуратура[1] — дзяржаўная земская ўправа ў Гарадзенскае вобласьці. Акруга дзейнасьці — Гарадзенская вобласьць.

Гарадзенская транспартная пракуратура
Даведка
ПапярэднікГарадзенская тр. пр-ра БССР
Дата ўтварэньня27 ліпеня 1991 (33 гады таму)
Задача1) перадача карных і грамадзянскіх справаў у суд,
2) удзел у судзе дзяржаўным абвінаваўцам
Сядзіба230025 Беларусь,
м. Горадня,
вул. Кірава, 33
Дзейнічае ў месцахГарадзенская вобласьць
Службовыя мовырасейская
беларуская
ПракуратШэцік Вячаслаў Валянцінавіч
УправаПр-ра Гарадзенскае в-сьці
Галоўная ўправаГен. пракуратура
Зьвязаныя службысуд
СК РБ
транспартная міліцыя
ДПК РБ
КДБ РБ
Адвакатура
Старонка ў сецівеСтаронка ў сеціве

Вышэйшая ўстанова — Пракуратура Гарадзенскае вобласьці.

Пракуратура знаходзіцца ў месцы: 230025 г. Горадня, вул. Кірава, 33.

Галава пракуратуры (па стане на 1 студзеня 2022 году) — пракурат Шэцік Вячаслаў Валянцінавіч[a] і мае званьне старшы раднік юстыцыі.

Назва ўправы мае адрозьненьне ад правапісу:

Сьцяг Правапіс Назва
  Тарашкевіца Гарадзенская транспартная пракуратура
  Наркамаўка Гродзенская транспартная пракуратура

Дзейнасьць

рэдагаваць

Транспартная пракуратура назірае за выкананьнем права на беларускае чыгунцы. Галоўныя веды аб правапарушэньнях бяруцца з транспартнае міліцыі (аддзел унутраных спраў на транспарце). Сьледзтва аб злачынствах вядзе мясцовы аддзел сьледчага камітэту Беларусі. Па асобных карных справах могуць весьці карную справу КДБ і ДПК, а потым перадаць пракуратуры для далейшае перадачы карнае справы ў суд.

У адпаведнасьці з артыкулам 4 Закона Рэспублікі Беларусь "Аб пракуратуры Рэспублікі Беларусь" ад 8 траўня 2007 г. №220-З задачамі пракуратуры зьяўляюцца[2]:

  • забесьпячэньне вяршэнства права, законнасьці й правапарадку,
  • абарона правоў і законных інтарэсаў грамадзян і грамадаў, а таксама грамадзкіх і дзяржаўных інтарэсаў.

У мэтах выкананьня гэтых задач пракуратура ажыцьцяўляе нагляд за:

  • дакладным і аднастайным выкананьнем законаў, дэкрэтаў, указаў і іншых нарматыўных прававых актаў дзяржаўнымі органамі кіраваньня і іншымі дзяржаўнымі арганізацыямі, падпарадкаванымі Савету Міністраў Рэспублікі Беларусь, мясцовымі прадстаўнічымі, выканаўчымі і распарадчымі органамі, грамадзкімі абьяднаньнямі, рэлігійнымі арганізацыямі і іншымі арганізацыямі, службовымі асобамі і іншымі грамадзянамі, у тым ліку індывідуальнымі прадпрымальнікамі;
  • выкананьнем заканадаўства пры ажыцьцяўленьні апэратыўна-вышуковае дзейнасьці;
  • выкананьнем закона падчас дасудовае вытворчасьці, пры вытворчасьці папярэдняга сьледзтва і дазнаньні;
  • адпаведнасьцю закону судовых пастаноў, а таксама за выкананьнем заканадаўства пры іх выкананьні;
  • выкананьнем заканадаўства пры выкананьні пакараньня і іншых мер карнае адказнасьці, а таксама мер прымусовага характару.

Пракуратура павінна правіць праваахоўнаю дзейнасьцю дзяржаўных органаў, якія ажыцьцяўляюць барацьбу са злачыннасьцю і карупцыяю, а таксама дзейнасьць па барацьбе са злачыннасьцю іншых арганізацыяў, якія ўдзельнічаюць у барацьбе са злачыннасьцю, дзейнасьць па папярэджаньню правапарушэньняў. Пракуратура праводзіць папярэдняе сьледзтва ў выпадках, прадугледжаных Крымінальна-працэсуальным кодэксам Рэспублікі Беларусь.

Пракуроры прымаюць удзел у разглядзе судамі грамадзянскіх спраў, спраў, зьвязаных з ажыцьцяўленьнем прадпрымальніцкае і іншай гаспадарчае (эканамічнае) дзейнасьці, падтрымліваюць дзяржаўнае абвінавачаньне па карных справах, удзельнічаюць у адміністрацыйным працэсе.

Сьпіс законаў

рэдагаваць

Пракуратура дзейнічае ў адпаведнасьці з наступнымі законамі:

Глядзіце таксама

рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць
  1. ^ Па-расейску: "Шетик Вячеслав Валентинович".