Ганна фон Мільдэнбург

аўстрыйская опэрная сьпявачка

Ганна фон Мільдэнбург (па-нямецку: Anna von Mildenburg; 29 лістапада 1872 — 27 студзеня 1947) — вядомая аўстрыйская эпорная сьпявачка з голасам тыпу сапрана. Пасьля шлюбу ў 1909 годзе вядомая як Ганна Бах-Мільдэнбург, яна была пратэжэ кампазытара і дырыгента Густава Малера за часам ягонага ачоленьня Гамбурскай дзяржаўнай опэры. У 1898 годзе Малер уладкаваў як у Венскую дзяржаўную опэру, дзе яна зарэкамэндавала сябе як адна зь вялікіх зорак.

Ганна фон Мільдэнбург
Дата нараджэньня 29 лістапада 1872(1872-11-29)[1][2][3]
Месца нараджэньня
Дата сьмерці 27 студзеня 1947(1947-01-27)[4][5][6] (74 гады)
Месца сьмерці
Месца пахаваньня
Месца вучобы
Занятак опэрная сьпявачка, пісьменьніца
Месца працы
  • Венская дзяржаўная опэра[d]
Маці Anna Bellschan von Mildenburg[d]
Узнагароды

Біяграфія

рэдагаваць

Ганна фон Мільдэнбург нарадзілася ў Вене, сталіцы Аўстрыі. Яна навучалася сьпевам у Розы Пап’е і Ёганэсы Рэс ў кансэрваторыі ў Вене, а потым прыватна брала заняткі ў Козымы Вагнэр і Малера. У яе была сувязь з апошняй, якая доўжылася да 1897 году.

Мільдэнбург дэбютавала ў 1895 годзе ў Гамбургу, выконваючы ролю Брунгільды ў цыкле опэраў «Колца нібэлюнгаў», якую зладзіў Малер. Затым, у 1897 годзе, яна выканала ролю Кундры ў опэры «Парсыфаль» на Байроцкім фэстывалі, а таксама выканала частку мэцца-сапрана Артруды ў пастаноўцы «Лёгэнгрын». Козыма Вагнэр, удава выбітнага кампазытара, стала ейнай настаўніцай у Байройце. Мільдэнбург пачала выконваць усе асноўныя вагнэраўскія сапранавыя партыі на фэстывалі да пачатку Першае сусьветнае вайны ў 1914 годзе.

Упершыню яна прасьпявала ў Венскае прыдворнае опэры 8 ​​сьнежня 1897 году, калі выканала ролю Брунгільды ў «Die Walküre», якую зладзіў Ганс Рыхтэр. Малер прапанаваў сьпявачцы кантракт, і неўзабаве яе чакаў велізарны посьпех. Толькі ў першым сэзоне яна зарабіла 14 тысячаў гульдаў, што на цэны 2008 году складала каля 112 тысячаў эўра. Яна выступіла ў Венскай дзяржаўнай опэры да 1917 году, а потым зноўку вярнулася ў гэты тэатар у 1919—1920 гадох. Сярод ейных самых вядомых спэктакляў у гэты пэрыяд былі роля Ізольды ў вядомай пастаноўцы «Трыстан і Ізольда», якая ладзілася Малерам.

  1. ^ Anna Bahr-Mildenburg // Энцыкляпэдыя Бракгаўза (ням.)
  2. ^ Anna Bahr-Mildenburg // Salzburgwiki (ням.)
  3. ^ Anna Bahr-Mildenburg // Munzinger Personen (ням.)
  4. ^ Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr (фр.): плятформа адкрытых зьвестак — 2011.
  5. ^ Find a Grave (анг.) — 1996.
  6. ^ SNAC (анг.) — 2010.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць