Ганна Атрошчанка
Ганна Атрошчанка (нар. 20 жніўня 1949 году, пас. Чырвоны Рог, Добрускі раён, Гомельская вобласьць, цяпер Беларусь) — беларуская пісьменьніца і журналістка. Маленства праходзіла ў вёсцы, цяпер аграгарадок Перарост у роднай бабулі Марыі Максімаўны.
Ганна Атрошчанка | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Імя пры нараджэньні | Ганна Мікалаеўна Атрошчанка |
Нарадзілася | 20 жніўня 1949 (75 гадоў) |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | журналістка, пісьменьніца |
Мова | беларуская мова |
anita-18.blog.tut.by |
Біяграфія
рэдагавацьРабіла на будоўлі, на заводзе «Пускавыя рухавікі», потым у рэдакцыях гарадзкіх газэт: «Вестник района», «Гомельскі веснік», «Советский район», шматтыражцы «Сельмашавец». Працавала карэспандэнтам, адказным сакратаром газэты, намесьнікам галоўнага рэдактара. Сяброўка Саюзу пісьменьнікаў Беларусі і Беларускага саюзу журналістаў, Міжнароднага саюза пісьменнікаў і майстроў мастацтваў. Актыўна друкавалася ў мясцовых і рэспубліканскіх сродках масавай інфармацыі. Аўтар 20 -ці зборнікаў паэзіі і прозы, якія пабачылі сьвет у розныя гады. Гэта: «Асеннія мары», «Сустрэча», «Жытнёвыя каласы», «Чырвоны Рог», «Арыёза жыцця», «Жыццёвая гісторыя», «Летуценніца», «Лавровишня», «Ветрагон», кніжкі для дзяцей «Дома і салома ядома», «Казачны ласунак», «Падарунак» і іншыя. У 1996 годзе была пераможцай конкурсу, які праводзіў часопіс «Вожык», а ў 2007 годзе стала дыплямантам літаратурнага конкурсу, арганізаванага часопісам «Алеся». За ўдзел у абласным літаратурным конкурсе ў 2009 годзе «Пад мірным небам — 65 вёсен», узнагароджана заахвочвальным дыплёмам, адзначана падзячным лістом за паэтычны зборнік «Арыёза жыцця»[1]. Ляўрэатка і дыплямантка міжнародных, рэспубліканскіх і абласных конкурсаў. За плённую працу на літаратурнай ніве ўзнагароджаная юбілейным нагрудным знакам « За ўклад у станаўленне і развіццё аддзялення», памятным медалём «Кірыла Тураўскі. Асветнік. За ўклад у літаратуру» і памятным медалём за ўдзел ва Ўсерасійскім штогадовым конкурсе « Героі Вялікай Перамогі». Многія вершы Ганны Атрошчанкі перакладзены на рускую і ўкраінскую мовы, гучалі па рэспубліканскаму і абласному радыё. Мясцовыя кампазітары напісалі на яе вершы рамансы і песні, якія выконваюцца на розных гарадскіх і святочных мерапрыемствах.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Атрошчанка Ганна Мікалаеўна // Гомельская гарадзкая бібліятэка, 2011 г. Праверана 4 красавіка 2014 г.
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьДзеля паляпшэньня артыкулу неабходна:
|