Гандлава
Га́ндлёва (па-славацку: Handlová) — места ў раёне Прэвідза Трэнчынскага краю Славаччыны.
Гандлёва | |||||
славац. Handlová | |||||
Касьцёл сьвятой Кацярыны | |||||
| |||||
Дата заснаваньня: | 1376 | ||||
Краіна: | Славаччына | ||||
Край: | Трэнчынскі | ||||
Раён: | Прэвідза | ||||
Рэгіён: | Верхняя Нітра | ||||
Староста: | Рудальф Подаба[1] | ||||
Плошча: |
| ||||
Вышыня: | 420 м н. у. м. | ||||
Насельніцтва: |
| ||||
Часавы пас: | UTC+1 | ||||
летні час: | UTC+2 | ||||
Тэлефонны код: | +421-46 | ||||
Паштовы індэкс: | 972 51 | ||||
NUTS: | 513997 | ||||
Нумарны знак: | PD | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 48°43′38″ пн. ш. 18°45′43″ у. д. / 48.72722° пн. ш. 18.76194° у. д.Каардынаты: 48°43′38″ пн. ш. 18°45′43″ у. д. / 48.72722° пн. ш. 18.76194° у. д. | ||||
Гандлёва | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |||||
www.handlova.sk |
Геаграфія
рэдагавацьГандлёва знаходзіцца ў цэнтральнай Славаччыне, у паўднёваўсходняй частцы Горнанітранскай катлавіны, акружаная горнымі масівамі Втачнік, Ж’яр і Крэмніцкія горы.
Празь места працякае рака Гандлёўка з прытокамі Млынскі паток, Пстругарскі паток і Рачы паток, упадаючы ў Нітру
Мінуўшчына
рэдагавацьГандлёва паўстала на загад караля Людвіка I ад 8 сакавіка 1376, якім той дазволіў асадніку Генрыху Крыкеру закласьці на месцы пад назваю Красны Лес (Seperdeo Vita) сталую асаду. Разам з Крыкерам з Крэмніцы прыйшло яшчэ 200 нямецкіх сем’яў. Паселішча атрымала назву паводле свайго заснавальніка, і па-нямецку дагэтуль завецца Крыкергаў (ням. Krickerhau альбо Krikerhau).
Заснаваньне Гандлёвай — тыповы прыклад солтыскай калянізацыі вобласьці Верхняй Нітры, дзе пражывала нямецкамоўнае насельніцтва, якое пазьней атрымала назву карпацкія немцы.
У 1839 року вёска атрымала ад імпэратара Фэрдынанда I мескія правы і дазвол на чатыры кірмашы шторок. Першыя згадкі пра выяўленьне ў рэгіёне вугля паходзяць з 1784 року, ягоная здабыча актыўна распачалася перад Першай сусьветнай вайной[3].
11 сьнежня 1960 на паўднёваўсходняй ускраіне места зьявіўся вялізарны апоўзень, які да 30 траўня 1961 зьнішчыў 150 хат, пашкодзіў 2 км дарог, вадаправод і лінію электраперадач[4].
Насельніцтва
рэдагавацьПаводле перапісу 2001 року склад насельніцтва наступны:
- славакі — 96,14%
- цыганы — 0,86%
- вугорцы — 0,85%
- чэхі — 0,67%
- немцы 0,48%.
Паводле веравызнаньня:
- без вызнаньня — 46,1%
- рыма-каталікі — 44,7%
- эвангелісты — 2,4%
- грэка-каталікі 0,4%
- невядома — 4,6%.
Турыстычная інфармацыя
рэдагаваць- Касьцёл сьвятой Кацярыны, пастаўлены ў гатычным стылі ў другой палове XIV стагодзьдзя, у 1603 рэстаўраваны, у 1710 часткова перабудаваны ў барокавым стылі. З прычыны хуткага росту насельніцтва ў XX стагодзьдзі быў пашыраны ў 1941. У вайну цяжка пашкоджаны (1945), у 1958 адноўлены.
- Касьцёл Добрага пастыра (1941).
- Касьцёл сьв. біскупа Мікалая (1785).
- Капліца сьв. Яна Непамуцкага (2-я палова XVIII стагодзьдзя).
Культура
рэдагавацьУ месьце захавалася традыцыя шахтарскіх кірмашоў.
- Прыватны музэй і галерэя разьбяра Яна Процнэра.
- Музэйная экспазыцыя гісторыі і культуры немцаў-насельнікаў Гандлёвай.
- Падземная галерэя «Базальт».
Спорт
рэдагаваць- Баскетбольны аддзел «Банік Гандлёва»
- Альпінісцкі клюб «Праметэй»
- Страйкбольны клюб «Гандлёва»
- Клюб верхавой язды «Наваха»
- Футбольны клюб інвалідаў «Пегас»
- Аматарскі футбольны клюб «Гандлёва»
Вядомыя ўраджэнцы і жыхары
рэдагаваць- Робэрт Бэзак — арцыбіскуп трнаўскай рымакаталіцкай архідыяцэзіі
- Марцін Шкртэл — славацкі футбаліст
Партнэрскія мясьціны
рэдагавацьКрыніцы
рэдагаваць- ^ Zoznam zvolených starostov obcí, mestských častí a primátorov miest vo voľbách do orgánov samosprávy obcí (славацк.). Inštitút informatiky a štatistiky / Štatistický úrad Slovenskej republiky (28 лістапада 2010).
- ^ http://pop-stat.mashke.org/slovakia-cities.htm
- ^ http://www.mineraly.sk (Online) prístup 11.12.2008
- ^ Nemčok, A., 1982: Zosuvy v slovenských Karpatoch. Bratislava, Veda, 306 s.
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Афіцыйная бачына (славацк.)
- Апоўзень 1961 року (чэс.)