Галь (балота)
Галь ― балота ў Ганцавіцкім і Ляхавіцкім раёнах Берасьцейскай вобласьці Беларусі.
Апісаньне балота
рэдагавацьНізіннага (45%) і пераходнага (55%) тыпаў, у вадазборы рэк Цна і Бобрык. Плошча 6 тыс. га. Глыбіня торфу да 3,2 м, сярэдняя 1,3 м, ступень разлажэньня 25% (пераходны тып), 40% (нізінны), зольнасьць адпаведна 5,3% і 7,5%. На балоце ёсьць падсьцілачны торф. У Ляхавіцкім раёне ў 1964—1972 гадах адкрытай асушальнай сеткай асушана 800 га.
Флёра
рэдагавацьВырошчваюць у асноўным сеяныя травы. На неасушаных землях растуць бяроза, вольха, зрэдку сасна, асакі. У Ганцавіцкім раёне балота неасушанае. Растуць асакі і мох сфагнум, ёсьць журавіны. На 230 га лес з сасны, часткова зь бярозы і вольхі.
Літаратура
рэдагаваць- Подопличко А. П. Торфяные месторождения Белоруссии: генезис, стратиграфия и районирование. — Мн., 1961.
- Природа Белоруссии: популярная энциклопедия. / Рэдкал.: И. П. Шамякин, А. Г. Булавко, Р. Г. Гарецкий и др. — Мн.: «Белорусская Советская Энциклопедия», 1986. — 598 с.