Галубоўшчына (Польшча)
Галубо́ўшчына (па-польску: Gołubowszczyzna, па-падляску: Hołubóvščyna[1]) — вёска ў Сямяціцкім павеце Падляскага ваяводзтва Польшчы. Знаходзіцца ў гміне Мілейчыцы.
Галубоўшчына | |
польск. Gołubowszczyzna | |
Мясцовая назва: | Hołubovščyna |
Краіна: | Польшча |
Ваяводзтва: | Падляскае |
Павет: | Сямяціцкі |
Гміна: | Мілейчыцы |
Насельніцтва: | 14 чал. |
Часавы пас: | UTC+1 |
летні час: | UTC+2 |
Тэлефонны код: | (+48) 85 |
Паштовы індэкс: | 17-332 |
Нумарны знак: | BSI |
Геаграфічныя каардынаты: | 52°29′38″ пн. ш. 23°0′38″ у. д. / 52.49389° пн. ш. 23.01056° у. д.Каардынаты: 52°29′38″ пн. ш. 23°0′38″ у. д. / 52.49389° пн. ш. 23.01056° у. д. |
Галубоўшчына | |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Насельніцтва рэдагаваць
Жыхары вёскі ў большасьці этнічныя беларусы, якія карыстаюцца падляскім дыялектам, праваслаўныя (прыход Нараджэньня Божай Маці ў Рагачах[2]). Па набліжанасьці мясцовай гаворкі да ўкраінскай мовы ў меншай часткі жыхароў украінская нацыянальная ідэнтыфікацыя. Каталіцкая частка насельніцтва (парафія Сьвятога Біскупа і Мучаніка Станіслава ў Мілейчыцах[3]) па этнічных ідэнтыфікацыях — польская.
Гісторыя рэдагаваць
У міжваенны пэрыяд Галубоўшчына прыналежала да гміны Мілейчыцы Бельскага павету Беластоцкага ваяводзтва. Паводле польскага перапісу насельніцтва 1921 г. пражывала тут 27 жыхароў (26 праваслаўных і 1 каталік, 23 беларусы і 4 палякі)[4].
Зноскі рэдагаваць
- ^ Michał Kondratiuk, Nazwy miejscowe południowo-wschodniej Białostocczyzny, Wrocław, Warszawa, Kraków, Gdańsk: Zakład Narodowy im. Ossolińskich, Wydawnictwo Polskiej Akademii Nauk, s. 61
- ^ Kalendarz Prawosławny 2015, Warszawa: Wydanie Warszawskiej Metropolii Prawosławnej, 2014, s. 153
- ^ MILEJCZYCE – Parafia świętego Stanisława Biskupa i Męczennika (пол.). Diecezja drohiczyńska. Праверана 29 чэрвеня 2016 г.
- ^ Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej : opracowany na podstawie wyników pierwszego powszechnego spisu ludności z dn. 30 września 1921 r. i innych źródeł urzędowych. T. 5. Województwo białostockie, с. 22 (пол.) Праверана 29 чэрвеня 2016 г.