Габрыел Агбонлагор
Габрыел Імуэтыньян «Гэбі» Агбонлагор (па-ангельску: Gabriel Imuetinyan «Gabby» Agbonlahor; нарадзіўся 13 кастрычніка 1986 году, Бірмінггэм, Ангельшчына) — былы ангельскі футбаліст, нападнік клюбу «Астан Віла». Габрыел зьмешанага нігерыйска-шатляндзкага паходжаньня. Прайшоў акадэмію футболу «Астан Вілы» й мае ў сваім актыве тры гульні за нацыянальную зборную Ангельшчыны. Габрыел зьяўляецца найлепшым бамбардзірам «Астан Вілы», за ўсю гісторыю ейных выступаў у Прэм’ер-Лізе.
Габрыел Агбонлагор | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 13 кастрычніка 1986[1][2][3] (38 гадоў) | |
Рост | 180 см | |
Вага | 78 кг | |
Пазыцыя | нападнік | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
2005—2018 2005 2005 |
Астан Віла → Ўотфард (арэнда) → Шэфілд Ўэнздэй (арэнда) |
341 (75) 3 (0) 8 (0) |
Зборныя | ||
2008— | Ангельшчына | 3 (0) |
Асабістае жыцьцё
рэдагавацьАгбонлагор быў адным з чатырох дзяцей, які былі народжаныя ў шлюбе нігерыйскага бацькі й шатляндзкай маці ў Бірмінггэме. Аднак пасьля таго як ягоныя бацькі разьвяліся, Габрыел жыў з бацькам, безь якога-небудзь кантакту з маці на працягу прыблізна 20 гадоў. У 2009 годзе перад 23-годзьдзем гульца ягоная маці зрабіла публічны зварот праз газэту, дзе таго, каб зноўку стаць часткай жыцьця Габрыела.
Крыніцы
рэдагавацьВонкавыя спасылкі
рэдагавацьГабрыел Агбонлагор — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Профіль на афіцыйным сайце «Астан Вілы»
- Профіль на BBC Sport(недаступная спасылка)