Габрыель Фэрнандэс Арэнас

Габрыель «Габі» Фэрнандэс Арэнас (па-гішпанску: Gabriel «Gabi» Fernández Arenas; нарадзіўся 10 ліпеня 1983 году, Мадрыд, Гішпанія) — былы гішпанскі футбаліст, паўабаронца.

Габі
Gabi en la presentación de la promoción de la estación Estadio Metropolitano.jpg
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 10 ліпеня 1983(1983-07-10)[1] (38 гадоў)
Рост 180 см
Вага 74 кг
Пазыцыя паўабаронца
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2003—2007
2004—2005
2007—2011
2011—2018
2018—2020
Атлетыка Мадрыд
Хэтафэ (арэнда)
Сарагоса
Атлетыка Мадрыд
Аль-Сад
58 (1)
32 (2)
133 (16)
239 (6)
35 (0)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі.

Кар’ераРэдагаваць

Габі Фэрнандэс зьяўляецца выхаванцам мадрыдзкага «Атлетыка». У 2002—2004 гадох гуляў за другую каманду клюбу. Дэбют футбаліста ў Ля Лізе адбыўся ў сэзоне 2003—2004 гадоў. У наступным сэзоне 2004—2005 гадоў ён быў аддадзены ў арэнду клюбу «Хэтафэ», дзе ён правёў 32 матчы чэмпіянату й забіў 3 мячы. Пасьля заканчэньня арэнды вярнуўся ў мадрыдзкі «Атлетыка» й правёў тут яшчэ два сэзоны.

У лютым 2007 году Габі перайшоў у каманду «Рэал Сарагоса» за 9 млн эўра, падпісаўшы з клюбам чатырохгадовы кантракт[2]. Паводле вынікаў сэзону 2007—2008 гадоў каманда вылецела ў Сэгунду, але паўабаронца працягнуў выступаць за гэты клюб.

1 ліпеня 2011 году Габі зноўку перайшоў у сваю першую каманду «Атлетыка» за суму каля 3 млн эўра[3].

ДасягненьніРэдагаваць

«Атлетыка»:

«Аль Сад»:

КрыніцыРэдагаваць

  1. ^ а б Gabriel Fernández Arenas // As (гішп.)Madrid: Grupo PRISA, 1967.
  2. ^ Zaragoza move early to get Gabi. UEFA.com
  3. ^ El Zaragoza hace oficial traspaso de Gabi al Atlético. Diario AS

Вонкавыя спасылкіРэдагаваць