Мэр
кіраўнік муніцыпальнага органу места ці мястэчка
(Перанакіравана з «Бургамістар»)
Мэр (па-француску: maire, па-ангельску: mayor, гэта значыць старшына) — кіраўнік адміністрацыі, выканаўчай улады населенага пункту, часьцей за ўсё гораду, у некаторых краінах — і невялікага рэгіёну, напрыклад у Летуве мэр узначальвае і раённыя самакіраваньні.
Назва пасады паходзіць ад лацінскага слова «maior», якое азначае «вялікі». У краінах былога СССР назва пасады прыжылася ў 1990-я гады больш як кароткая замена выразу «гарадзкі галава», «кіраўнік гарадзкой адміністрацыі» або «старшыня гарадзкога выканаўчага камітэту». Пры гэтым пасада «мэра» ўводзілася на афіцыйным узроўні.
Гістарычна існуюць таксама іншыя найменьні кіраўніка гарадзкой улады:
- бургамістар (па-нямецку: Bürgermeister; тэрмін выкарыстоўваецца ў краінах зь нямецкай прававой традыцыяй, выкарыстоўваўся таксама ў дарэвалюцыйнай Расеі, а таксама на акупаваных тэрыторыях СССР у гады Вялікай Айчыннай вайны і інш.)
- гарадзкі галава ва Ўкраіне, у Расеі — у горадзе Калуга
- алькальд (у гішпанамоўных краінах),
- кмет (у Баўгарыі),
- прыматар у Славаччыне і ў буйных гарадах Чэхіі,
- стараста — у невялікіх гарады Чэхіі і Летувы
- прэзыдэнт гораду, бурмістар у Польшчы,
- прымар у Румыніі і Малдове,
- кіраўнік гарадзкой адміністрацыі,
- начальнік гарадзкой управы,
- кіраўнік мясцовага самакіраваньня,
- кіраўнік гарадзкой акругі,
- кіраўнік муніцыпальнага ўтварэньня і іншыя.
Літаратура
рэдагаваць- Глеб Аляксушын. Во главе Самары. — Самара: Самарский дом печати, 1999.