ГЭС Тры цясьніны
ГЭС Тры цясьні́ны — дзейная плаціна-ГЭС у Кітаі, якая стаіць на рацэ Янцзы паблізу гораду Саньдупін у гарадзкой акрузе Ічан правінцыі Хубэй. Тры цясьніны зьяўляецца найбуйнейшай у сьвеце электрастанцыяй паводле ўстаноўленай магутнасьці ў 21 тысячаў МВт, але другой пасьля ГЭС Ітайпу ў дачыненьні да выпрацоўкі электраэнэргіі ў год.
Будаўніцтва цела плаціны было завершанае ў 2006 годзе. Акрамя суднападымальніка першапачаткова плянаваныя кампанэнты праекту былі завершаныя 30 кастрычніка 2008 году, калі 26-я турбіна пачала камэрцыйную эксплюатацыю. Кожная турбіна мае магутнасьць у 700 МВт[1].
Кітайскі ўрад разглядае праект як гістарычны інжынэрны, сацыяльны й эканамічных посьпех краіны[2], маючы ГЭС з магутнымі сучаснымі турбінамі[3], а таксама з абмежаваньнем па выкіданьню парніковых газаў. Тым ня менш, будаўніцтва плаціны патрабавала зьнішчэньня некаторых археалягічных і культурных аб’ектаў і выклікала перасяленьне каля 1,3 мільёнаў чалавек, што прывяло да сур’ёзных экалягічныя зьменаў, у тым ліку павышэньня рызыкі апоўзьняў. Плаціна была спрэчнай тэмай як у Кітаі, гэтак і за мяжой[4].
Гісторыя
рэдагавацьВялікая плаціна праз раку Янцзы першапачаткова прадугледжвалася яшчэ Сунь Ятсэнам як адзін з крокаў праграмы Міжнароднага разьвіцьця Кітаю ў 1919 годзе[5][6]. Ён рабіў заяву, што плаціна, здольная выпрацоўваць энэргію ў 30 мільёнаў конскіх сілаў (22 ГВт), магчыма можа быць пабудаваная ніжэй за сёньняшнюю ГЭС[6]. У 1932 годзе нацыяналістычны ўрад на чале з Чан Кайшы пачаў папярэднюю працу над плянамі рэалізацыі праекту. У 1939 годзе японскія вайсковыя сілы акупавалі Ічан і абсьледавалі тэрыторыю. Японцы хутка скончылі праектаваньне плаціны і чакалі перамогі Японіі ў вайне супраць Кітаю.
У 1944 годзе галоўны інжынэр-канструктар Бюро па мэліярацыі ЗША Джон Лусьен Сэвэдж агледзеў тэрыторыю і склаў прапанову да стварэньня плаціны на рацэ[7]. Каля 54 кітайскіх інжынэраў выправіліся ў ЗША на навучаньне. Першапачатковыя пляны плаціны прадугледжвалі выкарыстаньне ўнікальнага мэтаду для перамяшчэньня караблёў; караблі перамяшчаліся б па парогах, разьмешчаных на ніжнім і верхнім канцах плаціны. У выпадку дробных водных суднаў для эфэктыўнасьці меркавалася абслугоўваць адразу групу караблёў. Невядома, ці гэтае рашэньне было перагледжанае празь ягоную эфэктыўнасьць у эканоміі вады ці таму, што інжынэры палічылі, што розьніца ў вышынях паміж верхнім і ніжнім парогамі ёсьць занадта вялікімі для альтэрнатыўных мэтадаў[8]. Былі зробленыя некаторыя абсьледаваньні, эканамічныя дасьледаваньні і праектныя работы, але ў разгар грамадзянскай вайны ў Кітаі ўрад спыніў працу ў 1947 годзе.
Пасьля захопу ўлады камуністамі ў 1949 году Мао Дзэ-дун падтрымаў гэты праект, але спачатку распачалася рэалізацыя праекту плаціны Гэчжоўба, і эканамічныя праблемы, уключаючы Вялікі скок наперад і Культурную рэвалюцыю, запаволілі прагрэс. Пасьля паводкі на рацэ Янцзы ў 1954 годзе, у 1956 годзе Мао Цзэ-дун напісаў верш «Плаваньне», верш пра ягонае захапленьне плацінай на Янцзы. У 1958 годзе, пасьля кампаніі «Сто кветак», некаторыя інжынэры, якія выступілі супраць рэалізацыі праекту, апынуліся ў турме[9].
На працягу 1980-х гадох ідэя будаўніцтва плаціны ўзьнікла зноўку. Усекітайскі сход народных прадстаўнікоў зацьвердзіў будаўніцтва плаціны ў 1992 годзе, то бок з 2633 дэлегатаў, 1767 прагаласавалі за, 177 прагаласавалі супраць, 664 устрымаліся, а 25 чальцоў не прагаласавалі[10]. Будаўніцтва пачалося 14 сьнежня 1994 году[11]. Плаціна, як чакалася, павінна была запрацаваць у 2009 годзе, аднак дадатковыя праекты, напрыклад, падземная электрастанцыя з шасьцю дадатковымі генэратарамі, зацягнулі выхад на поўную эксплюатацыю да траўня 2012 году[9][12]. Карабелевы ўздымнік быў завершаны і ўведзены ў эксплюатацыю ў 2015 году[13][14]. Да сканчэньня 2008 году плаціна ўзьняла ўзровень вады ў вадасховішчы да 172,5 мэтраў над узроўнем мора, на максымальны ўзровень плаціна выйшла да кастрычніку 2010 году — 175 мэтраў[15][16].
Галерэя
рэдагаваць-
«Санься»
-
Вадасховішча
-
Макет часткі збудаваньня «Санься»
-
Выгляд на шлюзы «Санься»
Крыніцы
рэдагаваць- ^ "三峡工程左右岸电站26台机组全部投入商业运行". China Three Gorges Project Corporation.
- ^ "中国长江三峡工程开发总公司". China Three Gorges Corporation.
- ^ "中国长江三峡工程开发总公司". China Three Gorges Corporation.
- ^ «China's Three Gorges Dam Under Fire». Time.
- ^ «China's Three Gorges Dam Under Fire». Time.
- ^ а б [ 中国国民党、亲民党、111新党访问团相继参观三峡工程_新闻中心_新浪网]. Sina News.
- ^ Wolman, Abel; Lyles, W. H. (1978). «John Lucian Savage Biography». National Academy of Science.
- ^ «China's Dream Dam». Popular Science. 148 (6). Bonnier Corporation. June 1946. — С. 98. — ISSN 0161-7370.
- ^ а б «The Yangtze Dam: Feat or Folly?». Washington Post.
- ^ 1992年4月3日全国人大批准兴建三峡工程. News China.
- ^ Allin, Samuel Robert Fishleigh (2004). «An Examination of China's Three Gorges Dam Project Based on the Framework Presented in the Report of The World Commission on Dams». Virginia Polytechnic Institute and State University.
- ^ «Final Turbine at China's Three Gorges Dam Begins Testing». Inventor Spot.
- ^ 世界最大“升船电梯”三峡大坝试验成功. Chutianjinbao News.
- ^ 三峡升船机开工建设_荆楚网. Chutianjinbao News.
- ^ «Water level at Three Gorges Project raised to full capacity». Xin Hua Net.
- ^ 三峡完成172.5米蓄水 中游航道正常维护(图)-搜狐新闻. Sohu News.
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Аніманаваная схема працы ГЭС
- Фотаэкскурсія па ГЭС(недаступная спасылка)