Магутнасьць
Магутнасьць — фізычная скалярная велічыня, роўная стасунку працы, выкананай за некаторы прамежак часу, да гэтага прамежку часу.
Магутнасьць | |
, | |
Вымернасьць | |
---|---|
Адзінкі вымярэньня | |
СІ | вт |
СГС | эрг·с−1 |
Клясыфікацыя | |
скалярная велічыня |
- — сярэдняя магутнасьць
- — імгненная магутнасьць
Паколькі праца зьяўляецца мерай зьмены энэргіі, магутнасьць можна вызначыць таксама як хуткасьць зьмены энэргіі сыстэмы.
Адзінкі вымярэньня
рэдагавацьУ сыстэме СІ адзінкай вымярэньня магутнасьці зьяўляецца ват, роўны аднаму джоўлю, падзеленаму на сэкунду.
Іншай распаўсюджанай адзінкай вымярэньня магутнасьці зьяўляецца конская сіла.
Адзінкі | Вт | кВт | МВт | кгс•м/с | эрг/с | к. с. |
---|---|---|---|---|---|---|
1 ват | 1 | 10-3 | 10-6 | 0,102 | 107 | 1,36•10-3 |
1 кіляват | 103 | 1 | 10-3 | 102 | 1010 | 1,36 |
1 мэгават | 106 | 103 | 1 | 102•103 | 1013 | 1,36•103 |
1 кіляграм-сіла-мэтар у сэкунду | 9,81 | 9,81•10-3 | 9,81•10-6 | 1 | 9,81•107 | 1,33•10-2 |
1 эрг у сэкунду | 10-7 | 10-10 | 10-13 | 1,02•10-8 | 1 | 1,36•10-10 |
1 конская сіла[1] | 735,5 | 735,5•10-3 | 735,5•10-6 | 75 | 7,355•109 | 1 |
Магутнасьць у мэханіцы
рэдагавацьКалі на цела, якое рухаецца, дзейнічае сіла, то гэтая сіла зьдзяйсьняе працу. Магутнасьць у гэтым выпадку роўная скалярнай вытворнай вэктару сілы на вэктар хуткасьці, зь якой рухаецца цела:
F — сіла, v — хуткасьць, — кут паміж вэктарам хуткасьці і сілы.
Электрычная магутнасьць
рэдагавацьІмгненная электрычная магутнасьць
рэдагавацьІмгненная электрычная магутнасьць, якая вылучаецца на элемэнце электрычнага ланцуга вызначаецца наступным чынам:
дзе I і U — імгненныя значэньні сілы току і напругі на элемэнце.
Калі элемэнт ланцуга — рэзыстар з супорам R, то
Магутнасьць сталага току
рэдагавацьПаколькі значэньні сілы току і напругі сталыя і роўныя імгненным значэньні ў любы момант часу, то сярэднюю магутнасьць можна вылічыць па формулах:
Магутнасьць зьменнага току
рэдагавацьСярэдняя магутнасьць сынусоіднага зьменнага току:
тут:
- ;
I і U — амплітудныя значэньні сілы току і напругі;
Ieff і Ueff — Сярэднія квадратычныя значэньні току і напругі, яны таксама завуцца эфэктыўнай сілай току і эфэктыўнай напругай;
— зрух фазаў паміж токам і напругай.
Каэфіцыент завецца каэфіцыентам магутнасьці. Каэфіцыент магутнасьці таксама залежыць ад формы току і напругі.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ «мэтрычная конская сіла»