Вінцэнт Сарагоскі
Вінцэнт Сарагоскі, Віке́нцій Сараго́скі (па-гішпанску: Vicente de Zaragoza, па-лацінску: Vincentius Caesaraugustanus; Сьвяты Вінцэнт, Вінцэнт пакутнік, Вінцэнт Віценцій Аўгустапольскі, Вікенцій Дыякан, III стагодзьдзе, Уэска ці Osca, Тараконская Гішпанія — каля 304, Valentia Edetanorum) ─ раньнехрысьціянскі пакутнік, сьвяты Адзінай царквы, пацярпеў за веру пры імпэратары Дыяклетыяне.
Вінцэнт Сарагоскі | |
Дата нараджэньня | III стагодзьдзе |
---|---|
Месца нараджэньня |
|
Дата сьмерці | каля 304 |
Месца сьмерці | |
Прычына сьмерці | спаленьне[d] |
Занятак | дыякан |
Навуковая сфэра | хрысьціянства[1] |
Жыцьцяпіс
рэдагавацьПа няпэўных зьвестках, нарадзіўся ў ІІІ ст. у гішпанскім горадзе Хуэска. Служыў архідыяканам біскупа Сарагосы Валерыя, разам з якім быў арыштаваны ў Валенсіі падчас вялікага перасьледу хрысьціян пры цэзары Дыяклетыяне. Біскуп Валерый быў высланы на выгнаньне ў Францыю, а яго архідыякан пасьля жорсткага катаваньня прыняў пакутніцкую сьмерць. Яго спалілі на вогнішчы верагодна, 22 студзеня 304 году.
Культ
рэдагавацьПакутніцтва сьвятога Вінцэнта было апісана ў IV стагодзьдзі Прудэнцыем у яго творы Peristephanon — усхваленьні хрысьціянскіх пакутнікаў. Культ сьвятога хутка распаўсюдзіўся ў Заходняй Эўропе.
Пасьля спыненьня ганеньняў цела пакутніка было перанесена ў прыгарад Валенсіі, вядомы з таго часу як Сан-Вінцэнце-дэ-ла-Рокета. Падчас ісламскага валадарства на паўвостраве ў гэтым прадмесьці існавала значная хрысьціянская абшчына, якая лічыла Сьвятога Вінцэнта сваім заступнікам. Шанаваньне Вінцэнта мучаніка было шырока распаўсюджана ў масарабскім абрадзе, у яго гонар існавала адмысловая Імша.
Мошчы ў 1175 годзе былі перавезены ў Лісабон, розныя часткі мошчаў пасьля захоўваліся ў гарадах Францыі і Італіі. Пасьля аблогі Сарагосы ў 541 ці 542 годзе Франкскі кароль з дынастыі Мэравінгаў Хільдэбэрт I вывез з Гішпаніі туніку Сьвятога Вінцэнта. Заснаваны для захоўваньня рэліквіі кляштар стаў пазьней вядомы як Сэн-Жэрмэн-дэ-Прэ. Рука Сьвятога была вывезена ў Падую, а пасьля вернутая ў Валенсію. У цяперашні час рэліквія захоўваецца ў Катэдральным саборы гораду; штогод 22 студзеня, у Дзень сьвятога, у Валенсіі ладзіцца ўрачыстая працэсія.
Шанаваньне
рэдагавацьІмя пакутніка Вінцэнта згадваецца ў самых старажытных мартыралёгах, а яго рэліквіі захоўваюцца ў розных месцах Эўропы. Сьвяты зьяўляецца апекуном вінаградараў, дрывасекаў, страхароў і ганчароў.Лічыцца заступнікам Валенсіі, Лісабону і Вічэнцы.
Успамін 22 студзеня ў каталіцкай царкве і 11 (24) лістапада — у праваслаўнай.
У гонар сьвятога названы востраў Сэнт-Вінсэнт у Карыбскім моры адкрыты Хрыстафорам Калюмбам 22 студзеня 1498 году, у дзень сьв. Вінцэнта.
Іканаграфія
рэдагавацьУ іканаграфіі традыцыйна малюецца маладым чалавекам у дыяканскім уборы з пальмавай галіной у руках. Іншыя іканаграфічныя атрыбуты ўзгадваюць да катаваньні, якім быў падвергнуты Сьвяты — краты для катаваньня агнём, крыж у форме літары X, млынавы жарон, крумкач (па адной з легенд, які абараніў пакутніка ад дзікіх зьвяроў).
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Vicentc // Нацыянальная служба Чэскай рэспублікі
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Сьвяты Вінцэнт, дыякан і мучанік на catholic.by