Вільям Саліба

францускі футбаліст

Вілья́м Саліба́ (па-француску: William Saliba; нар. 24 сакавіка 2001 году) — францускі футбаліст, абаронца ангельскага клюбу «Арсэнал» і нацыянальнай зборнай Францыі. Выхаванец клюбу «Сэнт-Эт’ен», за які пасьпеў дэбютаваць 25 верасьня 2018 году ў матчы супраць «Тулюзы». Па сканчэньні сэзону 2018—2019 гадоў за талентам пачалося паляваньне. У выніку «Арсэнал» падхапіў гульца, перамогшы ў барацьбе за яго ў сваіх асноўных супернікаў з «Тотэнгэму». Нажаль, адразу замацавацца малады футбаліст ня здолеў і пэўны час праводзіў у арэндах. Сапраўдны пасьпяховым стаў сэзон 2022—2023 гадоў, калі Саліба ня толькі дэбютаваў у складзе «гарматнікаў» у матчы супраць «Крыстал Пэлас» 5 жніўня 2022 году, але і стала пачаў зьяўляцца на гульнявой пляцоўцы.

Вільям Саліба
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 24 сакавіка 2001(2001-03-24)[1] (24 гады)
Рост 192 см
Пазыцыя абаронца
Клюбная інфармацыя
Клюб Арсэнал Лёндан
Нумар 2
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2018—2019 Сэнт-Эт’ен 16 (0)
2019— Арсэнал Лёндан 100 (6)
2019—2020 Сэнт-Эт’ен 12 (0)
2021 Ніцца 20 (1)
2021—2022 Алімпік Марсэль 36 (0)
Зборныя
2022— Францыя 28 (0)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
18 траўня 2025.
² Колькасьць гульняў і галоў за нацыянальную зборную
ў афіцыйных матчах, адкарэктавана на
23 сакавіка 2025.

Нарадзіўся ў сям’і лібанца і камэрункі[2].

Дасягненьні

рэдагаваць

«Арсэнал»:

  1. ^ а б в William Saliba // Transfermarkt (мн.) — 2000.
  2. ^ Jacob, Gary (25.07.2019). «William Saliba: The promising teenager coached by Kylian Mbappé’s father». The Times.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць