Вільям Квіст

дацкі футбаліст

Ві́льям Квіст Ёргэнсэн (па-дацку: William Kvist Jørgensen; нарадзіўся 24 лютага 1985 году, Рэндэ, Данія) — былы дацкі футбаліст, які выступаў за нацыянальную зборную Даніі на пазыцыі абаронцы.

Вільям Квіст
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 24 лютага 1985(1985-02-24)[1][2][3] (39 гадоў)
Рост 184 см
Вага 80 кг
Пазыцыя паўабаронца
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2005—2011
2011—2014
2014
2014—2015
2015—2019
Капэнгаген
Штутгарт
Фулгэм (арэнда)
Ўіган Атлетык
Капэнгаген
178 (7)
68 (0)
8 (0)
26 (0)
104 (1)
Зборныя
Данія 82 (2)

Кар’ера рэдагаваць

Клюбная рэдагаваць

Займацца футболам Вільям Квіст пачаў у дзіцячай камандзе клюбу «Торсагер Рэндэ» са свайго роднага гораду. У сэзоне 2004—2005 гадоў Вільям дэбютаваў у чэмпіянаце Даніі ў складзе клюбу «Капэнгаген», 23 красавіка 2005 году па ходзе матчу з камандай «Норшэлян» замяніўшы траўмаванага Оле Тобіясэна. Першыя сэзоны ў клюбе Вільям Квіст правёў, у асноўным выходзячы на ​​замену. Стабільнае месца ў асноўным складзе футбаліст атрымаў у 2007 годзе, калі з каманды сышоў асноўны правы абаронца Лярс Якабсэн. 16 чэрвеня 2011 году было абвешчана, што гулец дацкага «Капэнгагену» Вільям Квіст перайшоў у нямецкі «Штутгарт»[4]. Падчас свайго другога сэзону ў нямецкім клюбе Квіст стаў менш выходзіць на пляцоўку, таму ў міжсэзонны час 2013 году вёў перамовы з мадрыдзкім «Атлетыка», якія аднак скончылся бяз посьпеху.

30 студзеня 2014 году Квіст далучыўся да табару «Фулгэму» на правах арэнды да канца сэзону 2013—2014 гадоў з магчымасьцю падпісаць зь ім кантракт на сталай аснове ў летні час[5]. Праз два дні пасьля гэтага ён дэбютаваў ў матчы супраць «Саўтгэмптану», які новы клюб гульца скончыла паразай зь лікам 0:3[6]. 1 верасьня 2014 году Квіст перайшоў на правах вольнага агента ў клюб «Ўіган Атлетык», зь якім падпісаў аднагадовы кантракт[7].

Нацыянальная рэдагаваць

22 жніўня 2007 году футбаліст правёў свой першы матч за галоўную зборную краіны, дэбют прыйшоўся на таварыскі матч супраць зборнай Ірляндыі.

Дасягненьні рэдагаваць

«Капэнгаген»:

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ а б в William Kvist // FBref.com (мн.)
  2. ^ а б в WILLIAM KVIST JORGENSEN // Argentine Soccer Database (гішп.)
  3. ^ а б в William Kvist // As (гішп.)Madrid: Grupo Prisa, 1967. — ISSN 1888-6671
  4. ^ Квист стал игроком «Штутгарта». soccer.ru
  5. ^ Kvist Joins On Loan. Fulham FC.
  6. ^ Fulham 0–3 Southampton. BBC Sport.
  7. ^ William Kvist signs for Wigan Athletic. Wigan Athletic F.C.

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць

  Вільям Квістсховішча мультымэдыйных матэрыялаў