Вільдзішкі (лет. Vildiškiai) — вёска ў Летуве, каля ракі Вірынты. Уваходзяць у склад Скемянскага староства Анікштаўскага раёну Ўцянскага павету.

Вільдзішкі
лац. Vildziški
лет. Vildiškiai
Краіна: Летува
Павет: Уцянскі
Раён: Анікштаўскі
Насельніцтва:
Часавы пас: UTC+2
летні час: UTC+3
Геаграфічныя каардынаты: 55°24′40″ пн. ш. 25°13′30″ у. д. / 55.41111° пн. ш. 25.225° у. д. / 55.41111; 25.225Каардынаты: 55°24′40″ пн. ш. 25°13′30″ у. д. / 55.41111° пн. ш. 25.225° у. д. / 55.41111; 25.225
Вільдзішкі на мапе Летувы
Вільдзішкі
Вільдзішкі
Вільдзішкі

Вільта або Вільда (Wilto, Wildo, Wilde) — імя германскага паходжаньня[1][2].

Яшчэ этнограф і мовазнаўца Яўхім Карскі зьвяртаў увагу на тое, што ў латыскай Курляндыі, «большасьць беларускіх населеных месцаў заканчваюцца на -ішкі»[3], пазьней у рэчышчы палітыкі летувізацыі падобныя тапонімы на -ішкі азначылі як «гістарычна балтыйскія» і нават «тыпова летувіскія»[4]. Тым часам менскі дасьледнік Алёхна Дайліда зазначае, што «ва ўсходнегерманскіх мовах быў пашыраны суфікс -isk-: такім парадкам, так менаваная «лінія Сафарэвіча» (мяжа перавагі паселішчаў з назовамі на -ішкі ў Панямоньні) не абавязкова зьнітаваная з балтамі»[5].

Гісторыя

рэдагаваць

У XIX ст. Вільдзішкі ўваходзілі ў склад Вількамірскага павету Ковенскай губэрні[6].

Насельніцтва

рэдагаваць
  • 1902 год — 56 чалавек[7]
  1. ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 1591.
  2. ^ Morlet M.-T. Les noms de personne sur le territoire de l’ancienne Gaule. T. III: Les noms de personnes contenus dans les noms de lieux. — Paris, 1985. P. 473.
  3. ^ Карский Е. Ф. Белорусы. Т. 1. — Минск, 2006. С. 559.
  4. ^ Зайкоўскі Э. Балты цэнтральнай і ўсходняй Беларусі ў сярэднявеччы // Спадчына. № 1, 1999. С. 61—72.
  5. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 31.
  6. ^ Słownik geograficzny... T. XIII. — Warszawa, 1893. S. 463.
  7. ^ Алфавитный список населенных мест Ковенской губернии. — Ковна, 1903. С. 81.