Віленскі мячэт
Помнік сакральнай архітэктуры | |
Віленскі мячэт
| |
Віленскі мячэт
| |
Краіна | Летува |
Места | Вільня |
Каардынаты | 54°41′34″ пн. ш. 25°16′06″ у. д. / 54.69278° пн. ш. 25.26833° у. д.Каардынаты: 54°41′34″ пн. ш. 25°16′06″ у. д. / 54.69278° пн. ш. 25.26833° у. д. |
Віленскі мячэт | |
Віленскі мячэт на Вікісховішчы |
Віленскі мячэт — помнік гісторыі і архітэктуры канца XIV — XIX стагодзьдзяў у Вільні. Знаходзіўся ў прадмесьці Лукішках. Твор традыцыйнай беларускай драўлянай архітэктуры. Па Другой сусьветнай вайне помнік зьнішчылі савецкія ўлады.
Гісторыя
рэдагавацьВялікае Княства Літоўскае
рэдагавацьДраўляны мячэт у Вільні збудавалі, відаць, у канцы XIV — пачатку XV стагодзьдзяў татары, паселеныя сюды вялікім князем Вітаўтам. Упершыню ўпамінаецца сярод іншых драўляных мячэтаў у творы «Рысале-і-Татары-Лех» («Трактат аб татарах Польшчы») 1558 году, напісаным невядомым аўтарам — татарынам зь Вялікага Княства Літоўскага. Невядомы польскі падарожнік у 1581 годзе адзначыў, што ўсярэдзіне мячэту не было ніякіх выяваў, а яго падлогу засьцілалі каляровыя дываны. Побач зь мячэтам разьмяшчаліся татарскія могілкі.
Пад уладай Расейскай імпэрыі
рэдагавацьУ XIX ст. мячэт некалькі разоў перабудоўваўся. У пачатку XX ст. плянавалася збудаваць мураваны будынак мячэту, аднак гэтаму перашкодзіў пачатак Першай сусьветнай вайны.
Найноўшы час
рэдагаваць20 чэрвеня 1930 году мячэт наведаў прэзыдэнт Польскай Рэспублікі Ігнацы Масьціцкі[1].
Па Другой сусьветнай вайне мячэт зьнішчылі на загад савецкіх ўладаў[2].
Архітэктура
рэдагавацьПомнік традыцыйнай беларускай драўлянай архітэктуры. Паводле апісаньняў сярэдзіны XIX ст., гэта быў квадратны ў пляне будынак, накрыты стромкім дахам з маленькім мінарэтам у цэнтры. Уваход вылучаўся навесам на слупах.
Галерэя
рэдагавацьГістарычныя здымкі і графіка
рэдагаваць-
Ю. Азямблоўскі, 1841 г.
-
1882 г.
-
Я. Булгак, 1913 г.
-
В. Гютлен, 1917 г.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Kamocki J., Miśkiewicz A. Tatarzy Słowiańszczyzną obłaskawieni. — Kraków, 2004. S. 98—100
- ^ ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2010 Т. 3. С. 117.
Літаратура
рэдагаваць- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2010. — Т. 3: Дадатак А — Я. — 690 с. — ISBN 978-985-11-0487-7