Вілем Мэнгельбэрг
Ві́лем Мэ́нгельбэрг (Willem/Joseph Wilhelm Mengelberg; 28 сакавіка 1871 — 22 сакавіка 1951) — нідэрляндзкі дырыгент.
БіяграфіяРэдагаваць
Нарадзіўся ўва Утрэхце (Нідэрлянды), быў чацьвертым з 16 дзяцей у бацькоў нямецкага паходжаньня. Навучаўся ў Кёльнскай кансэрваторыі.
Мэнгельбэрг здабыў сусьветную вядомасьць як галоўны дырыгент Каралеўскага аркестру Канцэртгебаў у пэрыяд ад 1895 да 1945 году. У 1902 годзе ён пазнаёміўся з Малерам, быў ягоным добрым сябрам i прапагандаваў ягоныя творы ў Нідэрляндах. Малер часта бываў у Галяндыi на прэм’ерах сваіх твораў і нават уносіў зьмяненьні ў некаторыя зь іх, каб прыстасаваць сваю музыку да акустыкі Канцэртгебаў. У 1920 годзе, сьвяткуючы 25-годзьдзе ўзначальваньня Аркестру Канцэртгебаў, Мэнгельбэрг арганізаваў Фэстываль музыкі Малера (Mahlerfeest) у Амстэрдаме. Гэта была ўнікальная падзея сусьветнага маштабу, калі на працягу 10 дзён у адным горадзе, адным аркестрам і адным дырыжорам былі выкананыя ўсе сымфанічныя творы Малера.
Мэнгельбэрг вядомы таксама як цудоўны інтэрпрэтатар твораў Рыхарда Штраўса, Бэтговэна, Брамса, Чайкоўскага. Ягоны стыль вызначаўся надзвычайнай экспрэсіўнасьцю і тэмпавай вольнасьцю, насычаным гучаньнем аркестру. У працэсе работы над тым ці іншым творам ён дазваляў сабе ўносіць зьмяненьні ў арыгінальныя тэксты кампазытараў.
Праз тое, што Мэнгельбэрг працягваў сваю працу ў час Другой cусьветнай вайны, супрацоўнічаючы з акупацыйным рэжымам, у 1945 годзе яму былa забароненая дырыжорская дзейнасьць у Нідэрляндах. Апошнія 6 гадоў жыцьця правёў у Швайцарыі.
Вонкавыя спасылкіРэдагаваць
Вілем Мэнгельбэрг — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Кароткая біяграфія з фатаздымкамі(анг.)
- Дыскаграфія(анг.)