Вілем Завада
Вілем Завада (22 траўня 1905, вёска Грабава, паблізу Остравы — 30 лістапада 1982, Прага) — чэскі паэт, перакладчык.
Вілем Завада | |
![]() | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | 22 траўня 1905[1][2][3][…] |
Памёр | 30 лістапада 1982[1][2][4][…] (77 гадоў) |
Пахаваны | |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | пісьменьнік, паэт, перакладнік, рэдактар, бібліятэкар |
Мова | чэская мова[6] |
Узнагароды | |
Жыцьцяпіс рэдагаваць
У 30-я гг. быў рэдактарам літаратурных часопісаў «České slovo», «A-Zet» і інш. Першыя зборнікі вершаў «Паніхіда» (1927) і «Сірэна» (1932) працятыя сьвядомасьцю няшчасьця. Жыцьцё Остравы адлюстравана ў зборніку «Дарога пешшу» (1937). У зборніках «Прыгонная вежа» (1940), «Уваскрашэньне зь мёртвых» (1945) пратэст супраць нацысцкай акупацыі і радасьць вызваленьня. Зборнікі «Горад сьвятла» (1950), «Палявыя кветкі» (1955), «Адно жыцьцё» (1962) раскрываюць духоўнае абнаўленьне чалавека. Лірычнаму герою зборніка «На парозе» (1970) ўласьціва адчуваньне паўнаты быцьця насуперак старасьці.
На беларускую мову яго вершы перакладалі Хведар Жычка[7], Язэп Семяжон[8].
Крыніцы рэдагаваць
- ^ а б Vilém Závada // Энцыкляпэдыя Бракгаўза (ням.) / Hrsg.: Bibliographisches Institut & F. A. Brockhaus, Wissen Media Verlag
- ^ а б в г Нацыянальная служба Чэскай рэспублікі
- ^ Studenti pražských univerzit 1882–1945
- ^ а б в Encyklopedie dějin města Ostrava (чэс.) — 2018.
- ^ Архіў прыгожых мастацтваў — 2003.
- ^ Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr (фр.): плятформа адкрытых зьвестак — 2011.
- ^ Галасы з-за небакраю: анталогія паэзіі сьвету ў беларускіх перакладах ХХ ст. Склад. М. Скобла. — Мн.: Лімарыус 2008. — 896 с.
- ^ Язэп Семяжон(недаступная спасылка)