Вікіпэдыя:Праект:Ці ведаеце вы/2010/21—27 лістапада
З новых артыкулаў (21—27 лістапада)
- …што першая ВНУ ва Ўсходняй Эўропе і першы поўны пераклад Бібліі на царкоўнаславянскую мову паўсталі ў ВКЛ дзякуючы ўраджэнцу Турава (на выяве)?
- …хто быў дырэктарам беларускай сэкцыі радыё «Вызваленьне» падчас Вугорскай рэвалюцыі?
- …што найбуйнейшая аўтсорсынгавая ІТ-кампанія Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропы заснаваная беларусамі?
- …што засталося віленскім купцам пасьля супрацоўніцтва з Мсьціслаўцам?
- …якую ўнікальную беларускую літару атрымаем, дадаўшы «брэвэ» да галоснае?
- …каго прызначыў Гітлер кіраўніком дзяржавы ва ўласным запавеце?
- …адкуль павёўся выклік «Жыве Беларусь!»?
- …для каго небясьпечныя крыжавікі?
- …чым займалася жонка Янкі Купалы?