Вікіпэдыя:Праект:Вікі любіць славутасьці/2011/Уступ

Лягатып праекту
Лягатып праекту
Скарачэньні:
ВП:ВЛС
ВП:WLM

«Вікі любіць славутасьці» — беларуская частка агульнаэўрапейскае ініцыятывы Wiki Loves Monuments 2011, зладжанае з мэтай фатаграфаваньня і выкладаньня ў вольны досяг фотаздымкаў аб’ектаў гісторыка-культурнай спадчыны краінаў-удзельніцаў.

Ідэя гэтага праекту была прапанаваная на ўроцлаўскай Вікіканфэрэнцыі, на якой досьведам правядзеньня падобнага конкурсу нідэрляндзкай Вікіпэдыяй (і тамтэйшым аддзяленьнем Фундацыі Вікімэдыя) ў 2010 годзе падзяліўся яе прадстаўнік Лёдэвэйк Хэляўф.

Падобнага праекту беларускім Вікіпэдыстам яшчэ не даводзілася ладзіць. Насамрэч аграмадная праца — на першым этапе скласьці тут сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь з адрэсамі, геаграфічнымі каардынатамі і да т.п. паводле існуючага адміністрацыйна-тэрытарыяльнага падзелу. Але самая галоўная праца — агульнаэўрапейскі кантэст — наперадзе: зрабіць фотаздымкі аб’ектаў і загрузіць іх пад вольнай ліцэнзіяй у Вікісховішча. Гэтая частка праекту пачнецца ва ўсіх краінах, якія бяруць удзел у праекце, 1 верасьня і працягнецца роўна месяц.

Мапа краінаў-удзельніц праекту

Просьба ўсіх, хто жадае далучацца да працы па стварэньні сьпісу, запісвацца ў сьпіс удзельнікаў праекту і скантактоўвацца праз гутаркі, электронную пошту, або непасрэдна ў абмеркаваньні гэтага праекту.

Па стане на 21 чэрвеня ў праекце ўдзельнічаюць 18 краін: Андора, Аўстрыя, Беларусь, Бэльгія, Гішпанія, Данія, Нарвэгія, Нямеччына, Нідэрлянды, Партугалія, Польшча, Расея, Румынія, Фінляндыя, Францыя, Швэцыя, Швайцарыя ды Эстонія.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць