Вікіпэдыя:Кандыдаты ў добрыя артыкулы/Салігорск

На дадзенай старонцы абмяркоўваецца кандыдат у добрыя артыкулы.

Ад тых, хто прымае ўдзел у абмеркаваньні, чакаецца адказнасьць у сваім выбары: перад галасаваньнем прачытайце артыкул цалкам і ўважліва!

Пры абмеркаваньні прытрымлівайцеся, калі ласка, наступных прынцыпаў:

  • Калі вы за абраньне артыкула, напішыце {{Падтрымліваю}}. Пажадана растлумачыць прычыну свайго рашэньня.
  • Калі вы бачыце сур’ёзныя недахопы, напішыце {{Супраць}} і абавязкова пералічыце іх. Калі ласка, пазначайце дакладныя недахопы, каб іх можна было выправіць.
  • Не пішыце, што артыкул альбо тэма артыкула не цікава вам ці ўвогуле — у розных людзей могуць быць розныя зацікаўленасьці. Неаргумэнтаваныя галасы «супраць» зьяўляюцца неканструктыўнымі і будуць праігнараваныя.
  • Абавязкова падпісвайцеся.
  • Калі вы хочаце адклікаць свае заўвагі (напрыклад, таму што недахопы былі выпраўленыя), закрэсьліце іх (<s>…</s>), але не выдаляйце.
  • Калі вы зрабілі заўвагі наконт зьместу артыкулу-кандыдата, наведвайце яго падстаронку, каб своечасова закрэсьліць іх, калі недахоп будзе выпраўлены.
  • Захоўвайце спакойныя й добразычлівыя адносіны да аўтараў артыкулу і ўдзельнікаў абмеркаваньня. Часьцяком аўтар моцна прывязаны да свайго твору, і залішне рэзкія і/альбо неабгрунтаваныя заўвагі могуць зачапіць яго. Крытыка вітаецца, але будзьце канструктыўныя і карэктныя.

Тут знаходзіцца ўжо закрытае абмеркаваньне. Будзьце ласкавыя, ня ўносьце зьменаў.


  1. Прапаную і падтрымліваю. Вырашыў свой артыкул выставіць у добрыя. Пісаўся паводле ўзору Пружанаў, крытэраў, на мой погляд, адпавядае. --Einimi (гутаркі) 10:31, 16 жніўня 2017 (MSK)[адказаць]
  2. Падтрымліваю. Лічу, якасна састаўлены, поўны артыкул. Хоць некаторыя часткі тэмы ня цалкам раскрытыя. Віт 15:46, 16 жніўня 2017 (MSK)[адказаць]
  3. Падтрымліваю. У артыкуле прысутнічаюць усе патрэбныя зьвесткі пра места, шмат ілюстрацыяў, пры напісаньні выкарыстоўваліся як электронныя, так і друкаваныя энцыкляпэдычныя крыніцы. --Казімер Ляхновіч (гутаркі) 16:52, 19 жніўня 2017 (MSK)[адказаць]
  4. Падтрымліваю. Тэма раскрыта добра, усяго дастаткова.--Lesnas ättling (гутаркі) 19:02, 19 жніўня 2017 (MSK)[адказаць]
  5. Падтрымліваю. Падганяй да выбітных. --Raviaka Ruslan (гутаркі) 22:27, 19 жніўня 2017 (MSK)[адказаць]
  6. Падтрымліваю. Дастаткова здымкаў. --Удзельнік:W 00:11, 23 жніўня 2017 (UTC+03)

Дапрацоўкі

рэдагаваць

Пакуль што заўвагі датычна разьдзелу «Гісторыя»: у адным месцы патрабуецца крыніца насельніцтва. Але галоўнае: Вы падрабязна распавядаеце пра гісторыю да заснаваньня гораду (пра гэта можна больш сьцісла), але пра пэрыяд з канца 50-х і да канца 80-х (практычна, палова гісторыі існаваньня гораду!) нічога няма. Мяркую, тут трэба дапрацаваць.--Lesnas ättling (гутаркі) 18:12, 16 жніўня 2017 (MSK)[адказаць]

Там ёсьць крыніца на ўвесь абзац. А пра гісторыю ў гэты час проста няма чаго казаць: па сутнасьці, у места й няма ніякай гісторыі. У той час проста дамы будаваліся, а шахцёры здабывалі руду. Усё. Калі тут і апісваць штосьці, дык гэта калі першы дом пабудаалі, школу, калі першы карэнны салігарчук нарадзіўся й г.д. Я ня вельмі гэтага хацеў рабіць, аднак калі вы лічыце, што трэба - паспрабую штосьці выцягнуць з крыніцаў. І дзякуй за тое, што павыпраўлялі вынікі маёй няўважлівасьці. --Einimi (гутаркі) 19:02, 16 жніўня 2017 (MSK)[адказаць]
  1. На маю думку, трэба скараціць радзьдзел «Гісторыя». Праглядзеў наяўныя даведнікі: гісторыя места ў іх пачынаецца з 1949 году. Вядома, можна пакінуць некалькі сказаў пра першыя паселішчы, прыналежнасьць да гістарычнай Случчыны (Слуцкага княства Вялікага Княства Літоўскага), але тут дакладна няма дарэчнага матэрыялу на некалькі падрадзьдзелаў. Увогуле, я б прыбраў падразьдзелы, бо места даволі маладое і разьдзел «Гісторыя» будзе цалкам гарманічна глядзецца бязь іх. Яшчэ варта было б стварыць асобны артыкул пра «Паход на Менск» і перанесьці туды частку апісаньня падзеі.
  2. Варта стварыць падрадзьдзел «Рэлігія» ў разьдзеле «Насельніцтва» (як напрыклад, у артыкуле Маладэчна) і перанесьці туды зьвесткі пра цэрквы і касьцёлы з «Выдатных мясьцінаў», бо гэта новыя будынкі, якія не зьяўляюцца гістарычна-культурнымі каштоўнасьцямі.
У кожным разе пляную заняцца дапаўненьнем-дапрацоўкай артыкула ў найбліжэйшы час, бо тая ж стылістыка, на жаль, часам кульгае. --Казімер Ляхновіч (гутаркі) 18:28, 16 жніўня 2017 (MSK)[адказаць]
Сп. Казімер Ляхновіч: вось і я пра скарачэньне разьдзелу «Гісторыя» :) У такім разе, я пакуль артыкул не чапаю: калі ласка, дапрацоўвайце.--Lesnas ättling (гутаркі) 18:47, 16 жніўня 2017 (MSK)[адказаць]
Я не вялікі майстар пісаць артыкулы, мне больш падабаецца іх чытаць. Таму ў дадзеным выпадку я з вамі згодны цалкам: падразьдзелы трэба скараціць, проста я пісаў так, як у крыніцы. Пра асобны артыкул нават ня думаў: ці варта? Царквы паспрабую перанесьці, я й хацеў так зрабіць, аднак ніякай статыстыкі па вераспавяданьнях салігарчукоў я не знайшоў, а пісаць у падразьдзеле "насельніцтва" пра царквы неяк дзіўна. --Einimi (гутаркі) 19:02, 16 жніўня 2017 (MSK)[адказаць]
У кожным разе вялікімі майстрамі не нараджаюцца :) З уласнага досьведу магу параіць больш чытаць добрыя і выдатныя артыкулы ў Вікіпэдыі, а таксама артыкулы зь беларускіх папяровых энцыкляпэдыяў — адтуль можна трохі набрацца ляканічнасьці стылю выкладаньня, а таксама прымеціць некаторыя беларускія сынтаксычныя асаблівасьці. + Дзякуй за перанос зьвестак пра рэлігію. На маю думку, пераліку дзейных цэркваў і касьцёлаў для добрага артыкула цалкам дастаткова. Што да мітынгаў 1990-х гадоў, то ёсьць яшчэ варыянт вынасу гісторыі Салігорску ў асобны артыкул, дзе можна пакінуць максымальную дэталізацыю падзеяў 1990-х гадоў, а ў асноўным артыкуле пакінуць менш дэталяў, бо цяпер выглядае трохі няўзважана. --Казімер Ляхновіч (гутаркі) 20:46, 16 жніўня 2017 (MSK)[адказаць]
А вось гэта можна, каб трошкі "разгрузіць" і ўпарадкаваць дадзеныя ў артыкуле. Толькі чаму няўзважана? --Einimi (гутаркі) 00:21, 17 жніўня 2017 (MSK)[адказаць]
Добра. Значыць, буду рабіць асобны артыкул пра гісторыю. Паспрабую патлумачыць пра няўзважанасьць. Без аспрэчваньня значнасьці пратэстаў 1990-х гадоў, на жаль, трэба прызнаць, што яны фактычна не дасягнулі сваёй мэты і адпаведна, не зьмянілі жыцьцё Беларусі ў цэлым і Салігорску ў прыватнасьці. Тым часам у артыкуле апісаньню гэтых пратэстаў адводзіцца прыкладна столькі ж месца, колькі гісторыі стварэньня і разьвіцьця места. Адпаведна, атрымліваем менш дэталёвае апісаньне аб'ектыўна больш значных фактаў, т.б. надаем ім меншую вагу. --Казімер Ляхновіч (гутаркі) 21:08, 17 жніўня 2017 (MSK)[адказаць]

Вельмі папрашу аформіць як-небудзь голыя сьпісы напрыканцы артыкула, мабыць там схаваным сьпісам, які можна адчыніць, ці яшчэ як. Проста я ня ўмею. --Einimi (гутаркі) 20:44, 16 жніўня 2017 (MSK)[адказаць]

Зроблена --Казімер Ляхновіч (гутаркі) 21:18, 16 жніўня 2017 (MSK)[адказаць]
На маю думку, у цяперашнім выглядзе лепш вынесьці сьпісы ганаровых грамадзянаў, кіраўнікоў і некаторых жыхароў у асобны артыкул Вядомыя асобы Салігорску (як напрыклад, у артыкуле Віцебск). --Казімер Ляхновіч (гутаркі) 21:38, 16 жніўня 2017 (MSK)[адказаць]
Не, я не згаджуся, мне не падабаецца, які сэнс усё туды-сюды пераносіць. А за афармленьне сьпісаў дзякуй вялікі. --Einimi (гутаркі) 00:21, 17 жніўня 2017 (MSK).[адказаць]
Паспрабую патлумачыць сваю лёгіку. Думаю, ніхто ня будзе спрачацца з тым, што добры артыкул мусіць выглядаць гарманічна. Аднак цяпер мы маем тры схаваныя сьпісы запар у адным месцы, што пагадзіцеся, выглядае трохі грувастка. З другога боку — як і ў выпадку з разьдзелам «Гісторыя» ў асноўным артыкуле варта дэталізаваць найбольш значныя зьвесткі і, наадварот, выносіць вонкі празьмерную дэталізацыю менш значнага (менш цікавага чытачу). Безумоўна, сьпіс кіраўнікоў места часам можна быць карысным як даведкавая інфармацыя, аднак на жаль, з савецкіх часоў нашымі местамі кіруюць не абраныя месьцічамі мэры, а шэрыя «прызначэнцы зьверху». Адпаведна, ці існуе патрэба прыводзіць сьпіс усіх гэтых малавядомых чыноўнікаў у асноўным артыкуле, калі яго можна вынесьці ў дадатковы? Цяпер пра ганаровых грамадзянаў: зноў-такі з савецкіх часоў гэтае званьне надаюць ня самі месьцічы за нейкія канкрэтныя заслугі, а тыя ж самыя «прызначэнцы зьверху». Адпаведна, у гэтым сьпісе нямала малавядомых людзей, якія атрымалі званьне зь нейкіх савецкіх ідэалягічных прычынаў. Нават калі ў сьпісе ганаровых грамадзянаў (як і сярод кіраўнікоў) ёсьць сапраўды годныя людзі, то тых людзей можна пералічыць у асноўным артыкуле сярод ураджэнцаў або жыхароў. Увогуле, у вынасе пэўных зьвестак няма нічога кепскага — наадварот, такім чынам з аднаго боку павялічваецца глыбіня асьвятленьня тэмы, з другога — праводзіцца ўпарадкаваньня і гарманізацыя зьместу асноўнага артыкула. Пастаўце сябе на месца чытача, ці лепш марнаваць час на пошук значнай інфармацыі ў грувасткім артыкуле, калі можна сьпярша праглядзець найбольш важнае, а потым пры жаданьні перайсьці да дэталёвага апісаньня пэўных тэмаў? --Казімер Ляхновіч (гутаркі) 21:08, 17 жніўня 2017 (MSK)[адказаць]
  1. Яшчэ прапаную перанесьці даволі падрабязнае апісаньне працэсу будаваньня Салігорску з «Гісторыі» ў асобны радзьдзел «Забудова» (як напрыклад, у артыкуле Добруш). --Казімер Ляхновіч (гутаркі) 22:39, 17 жніўня 2017 (MSK)[адказаць]
Паспрабую ўсім прапанаваным заняцца трохі пазьней, вы маеце рацыю. Быў бы ня супраць, калі б вы стварылі старонкі са сьпісамі й неяк разварушылі не зусім значнае ў іх. Пра мітынгі ствару артыкул сам, паспрабую з асноўнага артыкулу выкінуць падрабязнасьці. Разьдзелам "Забудова" таксама займуся. --Einimi (гутаркі) 02:07, 18 жніўня 2017 (MSK)[адказаць]
Здаецца, усё дапрацаваў. Прашу праверыць на памылкі друку і магчымыя факталягічныя хібы. Калі нейкія зьмены выклікаюць пытаньні — ахвотна іх абмяркую. --Казімер Ляхновіч (гутаркі) 21:59, 18 жніўня 2017 (MSK)[адказаць]
Вы ўжо ўсё павыпраўлялі, што нават і рабіць ня трэба нічога, дзякуй :) А пра "Паход на Менск" я падумаў, што гэта можа быць проста апісанае ў артыкуле пра гісторыю й самым артыкуле пра Салігорск, ствараць асобна ня трэба. Прынамсі, я так лічу. --Einimi (гутаркі) 10:21, 19 жніўня 2017 (MSK)[адказаць]
Можна і ў артыкуле пра гісторыю без стварэньня асобнага. --Казімер Ляхновіч (гутаркі) 16:52, 19 жніўня 2017 (MSK)[адказаць]

Камэнтары

рэдагаваць

Артыкул абраны добрым.--Удзельнік:W 21:00, 12 верасьня 2017 (UTC+03)