Вікіпэдыя:Кандыдаты ў добрыя артыкулы/Ліцьвіны

На дадзенай старонцы абмяркоўваецца кандыдат у добрыя артыкулы.

Ад тых, хто прымае ўдзел у абмеркаваньні, чакаецца адказнасьць у сваім выбары: перад галасаваньнем прачытайце артыкул цалкам і ўважліва!

Пры абмеркаваньні прытрымлівайцеся, калі ласка, наступных прынцыпаў:

  • Калі вы за абраньне артыкула, напішыце {{Падтрымліваю}}. Пажадана растлумачыць прычыну свайго рашэньня.
  • Калі вы бачыце сур’ёзныя недахопы, напішыце {{Супраць}} і абавязкова пералічыце іх. Калі ласка, пазначайце дакладныя недахопы, каб іх можна было выправіць.
  • Не пішыце, што артыкул альбо тэма артыкула не цікава вам ці ўвогуле — у розных людзей могуць быць розныя зацікаўленасьці. Неаргумэнтаваныя галасы «супраць» зьяўляюцца неканструктыўнымі і будуць праігнараваныя.
  • Абавязкова падпісвайцеся.
  • Калі вы хочаце адклікаць свае заўвагі (напрыклад, таму што недахопы былі выпраўленыя), закрэсьліце іх (<s>…</s>), але не выдаляйце.
  • Калі вы зрабілі заўвагі наконт зьместу артыкулу-кандыдата, наведвайце яго падстаронку, каб своечасова закрэсьліць іх, калі недахоп будзе выпраўлены.
  • Захоўвайце спакойныя й добразычлівыя адносіны да аўтараў артыкулу і ўдзельнікаў абмеркаваньня. Часьцяком аўтар моцна прывязаны да свайго твору, і залішне рэзкія і/альбо неабгрунтаваныя заўвагі могуць зачапіць яго. Крытыка вітаецца, але будзьце канструктыўныя і карэктныя.

Тут знаходзіцца ўжо закрытае абмеркаваньне. Будзьце ласкавыя, ня ўносьце зьменаў.


У адпаведнай сэкцыі стаўце #, выказвайце сваё меркаваньне і падпісвайцеся.

  1. Прапаную і падтрымліваю. У час рэцэнзаваньня заўваг не надышло. З улікам пэўных апошніх падзеяў, мяркую, што артыкул варты прачытаньня кожным сьвядомым беларусам і, адпаведна, абраньня прынамсі ў лік добрых артыкулаў Беларускай Вікіпэдыі. Пагатоў, за час працы над артыкулам удалося ня толькі сыстэматызаваць наяўныя зьвесткі і крыніцы, але і, увогуле, адшукаць (у тым ліку праз books.google.com) даволі цікавыя крыніцы, на якія раней чамусьці не зьвярталі пільнай увагі. --Kazimier Lachnovič (гутаркі) 20:42, 24 кастрычніка 2021 (+03)[адказаць]
  2. Падтрымліваю. Дзякуй за дапрацоўку і ўдасканаленьне адпаведнага артыкула. --Ліцьвін (гутаркі) 23:03, 27 кастрычніка 2021 (+03)[адказаць]
  3. Падтрымліваю. -- pr12402, 1 лістапада 2021
  4. Падтрымліваю. -- Ясамойла (гутаркі) 16:37, 4 лістапада 2021 (+03)[адказаць]
  5. Падтрымліваю. -- Nieszczarda2 (гутаркі) 12:57, 7 лістапада 2021 (+03)[адказаць]
  6. Падтрымліваю, бо 352 кілябайты тэксту на падставе 302-х крыніцаў дастаткова поўна раскрываюць прадмет артыкула.--Удзельнік:W 21:14, 7 лістапада 2021 (UTC+3)
  7. Падтрымліваю. -- Гарбацкі, 7 лістапада 2021
  1. Супраць --Czalex (гутаркі) 00:33, 8 лістапада 2021 (+03)[адказаць]

Дапрацоўкі рэдагаваць

Зрабіў правапіс старабеларускі. Ясамойла (гутаркі) 17:24, 4 лістапада 2021 (+03)[адказаць]

Дзякую за падтрымку артыкула, але ўсё ж не магу пагадзіцца з ускладненьнем артаграфіі: спадзяюся, вы ня будзеце спрачацца з тым, што нейкага стабільнага кірылічнага старабеларускага правапісу не было (у розны час пісалі па-рознаму, тыя ж ёры на канцы сьпярша былі, а пазьней зьніклі), таму каб запісаць напраўду ў адпаведнасьці з крыніцай, трэба кожны раз глядзець арыгінальныя сканы і адтуль літара за літарай перапісваць (або браць з навуковых выданьняў, дзе ўжо навукоўцы перапісалі, што нават лепей — каб не памыліцца). Аўтаматычна ўжываць да перайначваньня старых тэкстаў нейкія правілы ні ў якім разе нельга (ВП:НАД, бо можна памыліцца, напрыклад, напісаць ёры там, дзе іх у арыгінале ўжо не было). Яшчэ адзін аргумэнт за спрашчэньне артаграфіі — спэцыфічныя кірылічныя літары цяжка чытаць і тыя ж пашукавікі (Гугл ды іншыя) не асацыююць іх з сучаснымі адпаведнікамі і ў выніку не выдаюць тэксты паводле ключавых словаў. Увогуле, у найбольш патрыятычнай частцы нашага мовазнаўства і гістарыяграфіі існуе тэндэнцыя запісваць старабеларускія тэксты максымальна спрошчана — сучаснымі беларускімі літарамі і артаграфіяй (гэта выбівае «казыры» ў пэўных незычліўцаў, якія праз візуальную адрознасьць, спрабуюць давесьці, што мова Літоўскай мэтрыкі не беларуская). Вось прыклад эталённага (да чаго варта імкнуцца) запісу арыгінальнага ўрыўка зь Літоўскага статуту з артыкула нашага вядомага гісторыка Ўладзімера Арлова: «А еслі катораму народу ўстыд праў сваіх ня ўмеці, пагатоў нам, каторыя ня обчым якім языком, але сваім уласным правы сьпісаныя маем і кождага часу, чаго нам патрэба ку адпору ўсякае крыўды, ведаці можам», пры гэтым арыгінальы тэкст (але менавіта палітарна перапісаны з арыгінальнага скану можна падаваць паралельна). Адпаведна, калі ў аўтарытэтных крыніцах існуюць больш набліжаныя да сучаснай беларускай артаграфіі запісы (хай нават проста бяз ёраў і яцяў), то лепей ужываць іх як асноўныя. Гэта будзе толькі на карысьць асаясамленьню сучаснай і гістарычнай беларускай пісьмовай мовы. --Kazimier Lachnovič (гутаркі) 18:04, 4 лістапада 2021 (+03)[адказаць]

Камэнтары рэдагаваць

Здецца трэба чырвоныя словы зрабіць сінімі? Ясамойла (гутаркі) 17:25, 4 лістапада 2021 (+03)[адказаць]

А вось з гэтым ні ў якім разе на спрачаюся. Што называецца, будзьце рашучымі! --Kazimier Lachnovič (гутаркі) 18:04, 4 лістапада 2021 (+03)[адказаць]

Абраны добрым.--Удзельнік:W 21:14, 7 лістапада 2021 (UTC+3)